22 лютага «Серебряная свадьба» прадстаўляе «Кабарэ ў квадраце»
«…Пранікнёнае мімалётнае мастацтва, запраўленае разнастайнасьцю ўражаньняў, пазбаўленае ўсялякай глыбокай павагі, паважнасьці і сантымэнтаў, поўнае колеру й неспадзяванак, духоўнае сальта-мартале, цырк для мозгу», — Макс Герман-Нэйсэ пра кабарэ ў 1924 годзе.
Вашай увазе! Дзьве цалкам розныя кабарэ-культуры — француская і нямецкая — упершыню на адной сцэне! Вынік і наступствы — доўгачаканыя і непрадказальныя!
Два ярчэйшыя бакі адной і той жа зьявы, якія
У то час як, францускае кабарэ займала гледача яркімі прадстаўленьнямі, адцягваючы ад штодзённай руціны, нямецкае гэтую руціну высьмейвала. Францускія артысты сьпявалі пра любоўныя трохкутнікі, нямецкія — пра расколіны на целе грамадзкага тэтраэдру. У Францыі кабарэтысты правакавалі гледача думаць лёгка і востра, а ў Нямеччыне — самастойна і незалежна. Але і тых і іншых аб’ядноўвае адмысловая энэргія, эксцэнтрычная падача і імкненьне да экспэрымэнтаў.
«Кабарэ ў квадраце» — літаратурна-
У праграме канцэрту — песьні і нумары, якія выконваліся або цалкам маглі б быць выкананыя ў кафэшантанах Парыжу і Марсэлю або ў мюнхенскіх і бэрлінскіх артыстычных кабарэ.
Маналёг мішэні ў кірмашовым тыры, душаразьдзіральны раман лазьневага касіра і швачкі, гісторыя мілейшага сямейства з абавязковым шкілетам у шафе, а таксама ладная порцыя ямайскага рому і шмат іншага чакае вас у гэты вечар.
Два яркіх сьветы ў адным паданьні. Кабарэ, памножанае на кабарэ. Кабарэ ў квадраце.
Сьпяшайцеся! Колькасьць месцаў абмежаваная!
- Ідэя і рэжысура — Сьвятлана
Залеская-Бень , Аляксандр Казэлла. - Мастак па гарнітурах і ляльках — Тацяна Нэрсісян.
Мастакі-сцэнографы — Міхась Гулін, Антаніна Слабодчыкава.- Харэограф — Яўген Карняг.
У праграме выкарыстаныя творы аўтараў нямецкага кабарэ, клясыкаў францускай паэзіі, і песьні фрык кабарэ бэнда «Серебряная свадьба».
У прадстаўленьні ўдзельнічаюць — Аляксандр Казэлла, Ільля Чарапко, поўны склад фкб «СС», акторы менскіх тэатраў.
- Што: канцэрт «Серебряной свадьбы» у двух аддзяленьнях
- Дзе: малая сцэна Палацу Рэспублікі (Кастрычніцкая плошча, 1)
- Калі: 22 лютага, а 19.00
- Кошт: 35 000
- Даведкі і замова квіткоў па тэлефонах: (029) 2783216, (029) 1783216.
Інфармацыя паводле прэс-рэлізу ад арганізатараў імпрэзы