«ДзеціДзяцей» у цыдулках, песьнях і размовах з прыхільнікамі

ДзеціДзяцей

«Люты. Цыдульнік» — так называўся вялікі сольны канцэрт гурта «ДзеціДзяцей», які прайшоў 10 лютага на малой сцэне к/з «Менск». ДзеціДзяцей прамяніста ўсьміхаліся, зьбіралі цыдулкі ў торбачку, былі жартаўліва сур’ёзнымі і сур’ёзна жартавалі. Пра выступы «зорак», рэакцыю залі і падрабязнасьці «дзіцячага» жыцьця — у маленькім артыкуле і вялікім фотарэпартажы.

«У меня аж мурашки заползали внутри, а причина — вы!»

Клясычны, пэсымістычны, фантастычны канцэрт прайшоў у лепшых ДДзіцячых традыцыях. Што сустрэча будзе надзвычайна камунікабельнай, стала ясна з першых сэкундаў: канцэрт распачалі самі гледачы з залі. Цыдулкі няспыннай плыньню перадаваліся на сцэну. Іх, як і песень-настрояў было так шмат, што нават болей чым дзьвюхгадзінны канцэрт ня змог задаволіць усе глядацкія жаданьні. Знакі ўдзячнасьці — ужо зусім веснавыя цюльпаны, якія дарылі дзеці і дарослыя. Дарэчы, прыемна адзначыць рост песень па-беларуску — іх стала болей.

ДзеціДзяцей

Можна ўпэўнена зазначыць, што гэты канцэрт быў самым «інфарматыўным» за апошні час. Праўда, адказы на самыя «сур’ёзныя» пытаньні, якія агучвала Ганна, яна пераводзіла на іншых удзельнікаў гурта. Так, віялянчэлістка Юля паведаміла, што «акрамя сну і алькаголю», ёй не шкада часу «на рэпэтыцыі».

ДзеціДзяцей

На пытаньне, чаму ў навагоднюю ноч на канале «БелСат» гледачы бачылі толькі адну Анечку, яна параіла паспрабаваць паглядзець іншыя тэлеканалы, дзе іх, «праўда, ня бачна ўсіх разам» :)

Праз цыдулку гледачы распавялі, што калі бралі квіткі на канцэрт, касірка шкадавала, што ДД у малой залі выступаюць: «Маглі б і ў вялікай — на іх канцэрты раскупаюць квіткі так жа хутка, як і на Юру Шатунова».

ДзеціДзяцей

І вясёлы момант: Ганна падрыхтавалася выканаць сур’ёзную песьню, накіраваўшы задуменны позірк у залю. Хвілінка, калі ў чаканьні суцешылася слухачы і музыкі… І раптам гучны дзіцячы голас — «Эй! Чего уставилась?» — сапсаваў сур’ёзны настрой.

ДзеціДзяцей

Па колькасьці гумару, імправізацый, расповядаў, суму і радасьці канцэрт быў вельмі насычаным. «Вы — зоркі», — напісалі музыкам. «Таму што ад зорак сыходзіць сьвятло».

Яшчэ 40 здымкаў з канцэрту ў фотаблогу Generation.bY

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.6242 seconds.