«Свадьба в саду»: у Менску прайшоў вялікі супольны канцэрт «Серебряной свадьбы» і «Садъ»

1 лютага ў менскім клюбе «Гудвін» фрык кабарэ бэнд «Серебряная свадьба» і берасьцейскі гурт «Садъ» далі супольны канцэрт. Звыклая арыгінальнасьць імпрэзы праяўлялася ва ўсім, была чаканай, радавала і не зьдзіўляла. Фрык-шансон, гарадзкі раманс, дваровыя песьні і клясычны рок — у «жывым», інтэрактыўным вечары з цёплай француска-беларускай атмасфэрай.

«Мой билетик до неба, прямо до луны»

У сваіх песьнях вакаліст гурта «Садъ» Уладзімір Серафімаў спалучае рэзкую іронію тэкстаў са шчырасьцю і лірызмам выкананьня, якімі ён шчыра адорваў слухачоў на працягу амаль дзьвюх гадзінаў. Фразы кампазыцыяў кшталту «А мне всё до зада, а мне всё до перца» чаргаваліся з жыцьцёвымі высновамі: «Я любил не то, что хочется, я любил не тем, чем нравиться. Всем, кто якобы мудрее, бесконечно доверял». Песьня з назвай «Паранойя» ішла наступнай пасьля «рытарычнага» пытаньня «Где же твои колготки? Твоя резинка от голубых трусов в горошек?…», якое трагічна пераходзіла ў пэсымістычнае «Моё маленькое тело скушают собаки, а на месте, где лежал я, павырастают маки». Дарэчы, даволі густа ўплеценыя ў музычны вянок «канапля», «алы мак» і іншыя расьліны падобнага кшталту яшчэ болей дадавалі песьням калярыту.

Пасьля паўтарыгадзіннага выступу Ўладзімір усё намагаўся сысьці са сцэны, гукаючы Беню, як Снягурачку, і ўгаворваючы фанатаў: «Вас впереди ждёт ещё много удовольствия», але тыя цярпліва выпрасілі яго затрымацца яшчэ на пару песень. Такіх, як «Билетик».

«Я буду всегда»

Беня і кампанія, як звычайна, разгарнулі на сцэне незвычайную рознакалярова-расфарбаваную дзею ў стылі віртуальнай, але такой рэалістычна блізкай Францыі. Гурт прадстаў у выглядзе «вайскова-марскога марсэльскага аркестру» — паласатыя, летнія і экстравагантныя. Першыя песьні — «Пра каня» і палярных рыбаў — былі прысьвечаныя марской флоры і фаўне, «марскім канькам» у прыватнасьці.

Серебряная свадьба
«Серебряная свадьба» на Канцэрце імя добрага чалавека ў лютым 2007-га.

Беня распавяла, што «любовь — неотъемлимая часть моряка, сошедшего на берег» і выканала «Любовь и пистолеты», ўсе праблемы якой вырашае «Визит к невропоталогу».

Сувязь творчасьці «Серебряной свадьбы», паэтаў і іншых выбітных асобаў чырвонай стужкай гучала праз канцэрт: «неизвестный поэт XVI века написал стихи для песни с философским названием «Бумажка», а Поль Вэрлен стварыў вершы для «До утра».

Беня прысьвяціла песьню «удивительному, замечательному человеку, который мне очень симпатичен — Напалеону. Мы с ним одинакового роста. Порой я тешу себя мыслями, что это не зря».

Не засталіся па-за ўвагай і «похождения народно-любимого героя гражданина Чижика-Пыжика», і ўражаньні «Феллини в продуктовом магазине»: «Столько водки и конфет, а денег нет!»

Сьпявачка па-акторску прымала розныя вобразы: луны — «Я — луна, я луна. Я у вас такая одна»; дарослай дзяўчынкі ў песьні «с маложизнеутверждающим характером под названием «Детству крышка», пажылой жанчыны ў кампазыцыі «с простым, ёмким и бесжалостным названием «Старая падла».

Песьня «Пищевая цепочка» распавяла пра наступную прыступку жыцьця чалавечага арганізма. «Я знаю, жизнь вечная. И точка. Спасибо тебе, пищевая цепочка».

Беня таньчыла заразна і вельмі актыўна, сьпявала пра свае «красивые ноги», здымала нагавіцы з трубача, паіла залю ромам, раздавала музычныя інструманты публіцы, сьпявала дуэтам з салістам гурта «Петля пристрастия» Ільлём, сумавала бяз межаў і весела радавалася.

На разьвітаньне прагучала: «Хотим уйти с песней о философских вещах» — «Смерть и пылесос». А канчатковай 30-сэкуднай кропкай стала песьня «Лучик золотой»: «Всё равно я буду здесь, я ведь знаю — чудо есть».

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0598 seconds.