Выключанага з-за непрыемнага паху ног галяндзкага студэнта аднавілі ва ўнівэрсытэце праз 10 год

Студэнт філязофіі Тэўніс Тэнбрук быў адлічаны ў 1999 годзе з ратэрдамскага Erasmus University, бо студэнты й выкладчыкі ўвесь час скардзіліся на жахлівы пах ад ягоных ног. Кажуць, смурод быў настолькі моцны, што ў адной аўдыторыі з гора-студэнтам ніхто проста ня вытрымліваў. Але ў выніку разьбіральніцтва судзьдзя заявіў, што ніхто ня меў права адлічаць студэнта і параіў іншым «заткнуць насы».

Пра незвычайны выпадак паведамляе выданьне Ananova. Тэўніс патлумачыў у судзе, што пасьля забароны наведваць лекцыі спрабаваў вучыцца самастойна ва ўнівэрсытэцкай бібліятэцы, каб не адстаць ад праграмы, але ў хуткім яго пазбавілі чытальніцкага білету і забаранілі ўваход у чытальню.

Аднаўленьню студэнта ў пэўнай ступені рады й ўнівэрсытэт: цяпер студэнт верне некалькі дзесяткаў кніг, якія ён так і ня змог вярнуць своечасова ў бібліятэку з-за забароны ўваходу.

Выданьне паведамляе, што пасьля агучваньня судовага рашэньня кіраўніцтва ўнівэрсытэту заявіла, што ня будзе болей забараняць студэнтам «зь непрыемным пахам» наведваць заняткі, але ўвядзе сыстэму штрафаў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.071 seconds.