Студэнцкія білеты ў БДУ пераводзяць на плястыкавыя карткі

З 1 верасьня студэнцкія білеты ў БДУ пераводзяць на плястыкавыя карткі з мікрапрацэсарамі, што ўтрымліваюць пэрсанальную інфармацыю аб кожным уладальніку. Адміністрацыя БДУ мае намер перавесьці на такія карткі ўсіх студэнтаў незалежна ад формы навучаньня. Картка мае выгляд звычайнай тэлефоннай карткі й сапраўдная на працягу аднаго навучальнага году.

Кожны студэнт БДУ мусіць здаць 17 тыс. бел. рублёў (па розных зьвестках розныя сумы!) і прынесьці сваё лічбавае фота, што каштуе таксама нямала, калі параўнаць са стыпэндыяй студэнтаў.

Асаблівай радасьці новаўвядзеньне ў студэнтаў ня выклікае. БДУ мае імідж унівэрсытэта з “нерэгулярным” наведваньнем заняткаў студэнтамі. З дапамогаю новых студэнцкіх магчымасьцяў у адміністрацыі адсачыць наведваньне заняткаў кожным студэнтам будзе нашмат болей. Агульная колькасьць “хвастоў” у студэнтаў мае шанец стаць нашмат карацейшай за кошт адлічэньня самых хвастатых з БДУ.
Дзеля таго, каб прастымуляваць студэнтаў “набываць” новыя студэнцкія, адміністрацыя паабяцала кожнаму студэнту з новым студэнцкім бясплатны безьлімітны доступ у Інтэрнэт.

Але, як бачна, дадзенае абяцаньне не надта дзейнічае на студэнтаў. Студэнты ня хочуць здаваць вялікія грошы дзеля таго, каб адміністрацыя БДУ кантралявала твой кожны крок. Таму справа з пераводам студэнтаў БДУ на новыя студэнцкія пакуль ня рухаецца.

tarka 00:00, 16/09/2003 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0051 seconds.