Затрыманы дэкан Гомельскага джяржаўнага ўнівэрсітэта
Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе УУС Гомельскай вобласьці, 8 чэрвеня па падазрэньні ў атрыманьні хабару быў затрыманы дэкан факультэта біялёгіі Гомельскага джяржаўнага ўнівэрсытэта імя Ф. Скарыны.
Як паведамляецца, падчас апэратыўна-вышуковых мерапрыемстваў па выяўленьні фактаў карупцыі супрацоўнікі абласнога УБАЗ устанавілі, што ў ліпені 2002 года прадстаўнік ВНУ у г.Добруш атрымаў ад мясцовага жыхара хабар у памеры 1 тыс. даляраў ЗША за садзейнічаньне ў паступленьні яго сына на біялягічны факультэт.
Дэкан затрыманы, вядзецца сьледства.
Паводле газэты "Наша ніва"
Каментары праз FACEBOOK