8–18 студзеня выстава «Майстэрня» менскіх мастакоў Аляксея Хацкевіча і Аляксандра Некрашэвіча

У галерэі «Акадэмія» (Менск, Сурганава 14) праходзіць выстава Аляксея Хацкевіча — удзельніка тэледуэту «Саша і Сірожа», і Аляксандра Некрашэвіча — мастак працуе на мяжы поп-арту з выяўленчымі калямбурамі.

 

Аляксей Хацкевіч — удзельнік тэледуэту «Саша і Сірожа», працуе ў стылістыцы дэкаратыўна-абстрактнага рэалізму. На выставе сярод іншых прадстаўленыя карціны з праектаў «Вясельле» (развагі на тэму шлюбу, шлюбнай вернасьці) і «Карціны-коміксы» (спроба насыціць жывапіс літаратурай і разьвіць яе глыбінны сэнс).

Аляксандар Некрашэвіч — працуе на стыку поп-арту з выяўленчымі калямбурамі. На выставе ў тым ліку прадстаўленыя карціны зь яго аўтарскага праекту «Цюнінг» — маляўнічыя фантазіі-развагі на тэму ўзаемадзеяньня тэхнаіндустрыяльнага асяродзьдзя і чалавека, на тэму ўплыву наагул сучаснай цывілізацыі на чалавека. Сярод іх: «Фотаробат» (злучэньне выяў чалавека і робата), «Багіня Афіна» (жаночая выява з ядзерным выбухам замест прычоскі).

Яднае мастакоў навучаньне ў Беларускай акадэміі мастацтваў на аддзяленьні манумэнтальна-дэкаратыўнага мастацтва, пазьней яны шмат год працавалі ў адной майстэрні. Адсюль і назоў выставы.

Паводле прэс-рэлізу

tarka 11:00, 11/01/2009 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0616 seconds.