Казачны настрой ў залатой лістоце восені: «ДзеціДзяцей» зладзілі канцэртны суботнік
Суботнік гурта «Дзецідзяцей» 1 лістапада ў менскім Доме афіцэраў быў «залатым». Золата восені ў лістоце на сцэне і ў рукох гледачоў, залацінкі дабрыні і радасьці ад прадчуваньня сустрэчы з казачнай творчасьцю гурта ў вачох гасьцей канцэрта напоўнілі залю цеплынёй і ўтульнасьцю.
«ДзеціДзяцей» на суботніку. Фота: Verkeus.
Немагчыма не адзначыць выкананьне новых песень, сярод якіх нямала
Акторскі талент Ганны Хітрык ператварае кожны канцэрт ў тэатральны вечар, ствараючы жыцьцёвую гісторыю з кожнай песьні. А перапынкі паміж песьнямі таксама становяцца маленькімі сатырычнымі нумарамі, як, напрыклад, прадстаўленьне анонса выступаў гурта ў стылі Люсі Лушчык.
Звыклая сяброўская атмасфэра, шчырыя, добрыя і простыя камунікацыі музыкаў з публікай, матывы любові і каханьня, самых сьветлых чалавечых пачуцьцяў у песьнях натхнілі ўсіх наведвальнікаў чароўнага суботніка на радасьць і шчасьце кожнага дня і падаравалі ўсім прысутным сапраўдную казку.