Купляйце беларускае: вандруем у Капыль

Капыль

Капыль — ніякіх асацыяцыяў. Смутна ўзгадваецца, што ў горадзе ёсьць масласыраробны завод. Ды яшчэ ў галаву прыходзіць дзіцячая хуткамоўка: из-под топота копыт пыль по полю летит. На паверку апынулася, што ў Капылі ёсьць на што паглядзець.

Больш за тое, ён апынуўся мілым і гасьцінным мястэчкам. Візыт наш пачаўся з самага сапраўднага атракцыёну — у горад мы літаральна «скаціліся» па нечакана стромкай дарозе. Унізе нас чакаў маленькі і сьветлы Капыль, у якім жывуць прыстойныя і працавітыя грамадзяне.

Капыль

Гэты герб Капыль атрымаў у 1652 году разам з Магдэбурскім правам, пячаткай, а таксама дазволам на правядзеньне кірмашоў. Першая ж згадка ў летапісах адносіцца аж да 1274 году.

Магчымасьць праводзіць штотыднёвы гандаль зрабіла Капыль адным з гандлёвых цэнтраў таго часу, бо яшчэ ў XVI стагодзьдзі Капыль славіўся рамёствамі, асабліва ткацтвам, аксамітнымі і лакавымі вырабамі. Права ж прадаваць усё гэта афіцыйна і з чыстым сумленьнем зрабіла капылянаў сапраўднымі вараціламі вялікага бізнэсу.

Цэнтральны пляц горада забудаваны домікамі XIX — пачатку XX стагодзьдзяў.

Капыль

Сярод іх нельга ня вылучыць кавярню «Божья коровка». Дызайнэры вырашылі дадаць у афармленьне нармалёвую — ня божую — карову. Несправядліва ж атрымоўваецца — малочныя кактэйлі, сыркі, ёгурты дае карова, а ўсе лаўры дастаюцца рэлігійнай казурцы.

Вось і Міхалок вырашыў апець яе у новым альбоме:

Принеси нам счастья, божая корова…
Принеси нам счастья — вот три волшебных слова:
Крэкс, пэкс, фэкс!

Капыль

Уваход у кавярню ахоўвае суровы капыльскі сфінкс. Пэўна ў яго рэзюмэ значыцца — work for food, бо паслугі такога сфінкса аплочваюцца тутэйшым таварам. Таму за сваё мейсца ён любога парве.

Капыль

Малочныя кактэйлі апынуліся вельмі смачнымі, але больш за ўсё нас пацешылі падстаўкі для сурвэтак. Зьвярніце ўвагу — на адной напісана «Спасибо за чистый стол», а на другой з падкавыркаю — «Чистый стол за спасибо». Ці трэба казаць аб тым, што другая зь іх стаяла менавіта на нашым століку.

Капыль

Як і любы паважаючы сябе постсавецкі гарадок, Капыль мае свайго Леніна.

… И Ленин такой молодой,
И юный Октябрь впереди!

Капыль

Непадалёк ад пляца Леніна знаходзіцца Ўзьнясенская царква — невялікая і вельмі ўтульная. Яна пабудавана ў 1866 году і мае сваю непаўторную атмасфэру і гісторыю.

Капыль

Як мы ўжо адзначалі, жыхары Капыля — грамадзяне сьвядомыя. І вельмі дысцыплінаваныя пешаходы.

Капыль

Ня можа ня цешыць і буйства фарбаў іх жыльля.

Капыль

Але, на жаль, і ў маленькіх гарадах перад Вамі адчынены далёка ня ўсе дзьверы.

Капыль

Мы, дарэчы, ня проста так туды ламіліся. Праходзячы ля гэтага будынка, мы звыклым вухам заўсёднікаў рок-канцэртаў улавілі грукат бубнаў і дзікі роў электрагітары. Калі абышлі яго, выявілі, што стаім перад Домам культуры. Вахцёр растлумачыў нам, што там рэпэтыруе мясцовы ансамбль «Замкавая гара». Мы ўзрадаваліся і пачалі выпытваць, дзе знаходзіцца замак. Вахцёр нас расчараваў: «Замка няма, ёсьць гара».

Апынулася, што ў 14–15 стст. на гэтай гары стаяў Капыльскі замак. Але і гэта яшчэ ня ўсё — гарадзішча апынулася ледніковым астанцам, у эпоху раньняга жалеза ён належыў старажытным балтам.

Капыль

І напрыканцы — хітры маркетынгавы ход. Параўнаеце гэтыя два здымкі, і вы зразумееце — да прыезду Алесі рыхтаваліся ўсе!

Капыль

Ну, а тут, пэўна, робяць свае фрызуры мясцовыя нефармалы. Думаем, сюды наведваюцца і ўдзельнікі мясцовага «ансамбля».

Капыль

Калі вырашыце наведаць Капыль — вам там будуць вельмі рады. Толькі папярэджваем — асьцярожна з капыльскім сфінксам! «This is my job, nothing personal!»

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0602 seconds.