Лепей прачынацца пад песьні з найбольш распаўсюджаным тыпам мужчынскага вакалу
Час бразгаючых мэханічных будзільнікаў даўно мінуў. У 90-х гадах мінулага стагодзьдзя іх выцесьнілі пікаючыя танныя кітайскія гадзіньнікі, а потым усеагульная «мабілізацыя» наагул зрабіла будзільнік рарытэтам. Час, калі мабілкі пішчалі і пікалі доўга не затрымаўся, і цяпер на будзільніках стаяць любімыя мэлёдыі ў MP3. Праз некалькі месяцаў любімыя мэлёдыя робяцца ненавіснымі, а ўсё таму, што не пад кожную прачынацца сапраўды добра. Аўстралійскія дасьледнікі вырашылі разабрацца, пад якія гукі чалавеку прачынацца прасьцей.
Адмыслоўцы з аўстралійскага ўнівэрсытэту Вікторыі вывучалі ўзьдзеяньне гукавых хваляў рознай часьціні на хуткасьць прабуджэньня людзей.
У выніку экспэрымэнтаў было вызначана, што дарослыя людзі найлепей прачынаюцца ад гука з часьцінёй 520 герц, што ў музыцы адпавядае барытону.
Барытон — гэта найбольш распаўсюджаны мужчынскі голас, які знаходзіцца паміж басам і тэнарам. Такія галасы можна пачуць у запісах Элвіса Прэсьлі, Джымі Маррысана, Франка Сінатра, Дэвіда Боіў і многіх іншых вядомых музыкаў сучаснасьці.