1 лістапада ў Менску пройдзе вялікі сольны канцэрт гурта Hair Peace Salon

1-га лістапада ў клюбе BRONX пройдуць выходныя пад сьлёганам Glamorous Indie Rock’n’roll! Вялікі сольны канцэрт ад фаварытаў англамоўнай сцэны Беларусі, ляўрэатаў шматлікіх конкурсаў — HAIR PEACE SALON!

 

У праграме:

  • Прэзэнтацыя новай кружэлкі «IN TUNE»
  • Тры гадзіны жывой музыкі і жывых стасункаў з музыкамі
  • Узьяднаны салон: любімыя песьні будуць выкананыя пры падтрымцы гітарыста Вадзіма Ісаева, які нядаўна пакінуў гурт.
  • Новыя песьні — ты пачуеш ГЭТА першым!
  • Паўгадзінны сэт-разагрэў ад фолк-джаз праекту AKANA (ex-NHS) пры ўдзеле Русі (рок-князёўна 2006, Indiga)
  • Конкурсы і пытаньні, караоке на любімыя песьні, раздача «сланоў» усім гледачам
  • Замест звыклага Bronx`а — парад салонаў: танцавальны салон, мастацкі салон, мэблевы салон (можна ўволю наваляцца на скураных канапах), абутковы салон (make your shoes clean) і нават салон-цырульня.
  • Слайд-шоў ад прыхільнікаў гурта. Дарэчы, і ВЫ можаце стаць удзельнікам (падрабязней на www.hairpeacesalon.com)
  • Пасьля канцэрту начная after-party, клубная танцавальная музыка да раніцы.

Be In Tune! Peace to Your Hair!

  • Танцпляц (танцавальны салон) — 15 тыс. руб.
  • VIP-месцы (мэблевы салон) — 20 тыс. руб.
  • усім гледачам маленькі падарунак ад гурта
  • Пачатак у 19.00, 1 лістапада (субота)

Інфармацыя падрыхтаваная арганізатарамі канцэрту

17:20, 22/10/2008 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0571 seconds.