Басіст Red Hot Chili Peppers стаў студэнтам, каб навучыцца асновам музыкі

Басіст RHCP Michael Balzary, якому днямі спаўняецца 46 год, вырашыў павучыцца ва Ўнівэрсытэце Паўднёвай Каліфорніі асновам музыкі. Культавы бас-гітарыст будзе вывучаць «тэорыю», «кампазыцыю» і «джазавую трубу».

Michael Balzary
Фота: daylife.com

Michael Balzary, больш вядомы па мянушцы Flea (блыха), распавёў Los Angeles Times, чаму стаў студэнтам:

«Я вельмі рады, што мая музычная адукацыя разьвівалася менавіта тым шляхам, як атрымалася. Але так пацешна павучыць тыя рэчы, якія я ня ведаў ніколі. У школьным гурце я граў на трубе. Я развучваў рэчы, якія мне падабалася граць на маёй трубе, але я ніколі не разьбіраўся, чаму адна нота ідзе разам зь іншай і чаму ствараецца такое гучаньне. Альбо як стварыць напружанасьць у кампазыцыі. 

Chili Peppers рабілі гэта ўсё ў нашых песьнях, але грунтавалася гэта на эмоцыях ды інтуіцыі, але не на акадэмічных ведах. Але ведаць асновы будзе пацешна». 

Басіст Red Hot Chili Peppers таксама пацьвердзіў, што гурт сыходзіць ў творчы адпачынак прынамсі на два гады:

«Нам патрэбныя два гады. Мы доўга працавалі безь перапынкаў і зараз жадаем зрабіць паўзу, каб па-новаму зірнуць на рэчы».

Апошні альбом RHCP «Stadium Arcadium» выйшаў у 2006 годзе.
vojur 14:53, 02/10/2008 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0996 seconds.