Фотафакт: у Акадэміі кіраваньня загарэўся дах

Сёньня ў Менску пад час правядзеньня будаўнічых працаў на даху Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь узьнік невялікі пажар.

 

 

Вельмі хутка пасьля ўзьнікненьня слупа чорнага дыму на месцы здарэньня зьявіліся 2 машыны пажарных. Некалькі супрацоўнікаў МНС падняліся на дах з дапамогай пажарнай лесьвіцы і спынілі распаўсюд полымя.

Як і меркавалі выпадковыя мінакі і разявакі, што сабраліся навокал, прычынай полымя і дыму стаў рубэройд, якім залівалі дах.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0682 seconds.