Матэматычныя здольнасьці зьяўляюцца прыроджанымі

Амэрыканскія псыхолягі з Johns Hopkins University паставілі экспэрымэнт, мэтай якога было высьветліць, наколькі матэматычныя здольнасьці чалавека залежаць ад яго спадчыннасьці.


У часе дасьледаваньня. Фота Johns Hopkins University

Навукоўцы зыходзілі з таго, што існуюць вызначаныя здольнасьці, якія не залежаць ад працэсу навучаньня. Гэта так званае «пачуцьцё колькасьці», якое уласьціва не толькі чалавеку, але і вышэйшым жывёлам.

Групу з 64 вучняў узростам 14 год пасадзілі перад кампутарамі і запусьцілі праграму, якая выводзіла мільгаючыя колы жоўтага і сіняга колераў. Затым падлеткаў папрасілі адзначыць, якіх колаў было больш. Атрыманыя вынікі параўналі з посьпехамі ў матэматыцы.

Як паказалі вынікі экспэрымэнту, чым дакладней былі «адгадваньні», тым лепшыя адзнакі мелі школьнікамі.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0629 seconds.