13 верасьня: жывы канцэрт «The Very Best of The Doors» у NightStar
13 верасьня ў менскім клюбе «NightStar» усе прыхільнікі таленту Джыма Морысана і гурта The Doors змогуць пачуць любімую музыку ў выкананьні гурта «Zombie Zoo» і адмысловага праекту «Ты не ў Чыкага, Дзетка!». Пры дапамозе адмысловага абсталяваньня гучаньне будзе максымальна набліжанае да арыгінала. Больш двух гадзін «жывых» песень дапоўняць незвычайныя пэрфомансы тэатра «EYE», якія перадаюць дух рамантычных 60-70-х.
- Калі: 13 верасьня, 18:00
- Дзе: клюб «NightStar» (вул. Свярдлова, 2)
- Квіткі: 15000 / 20000 / 25000
- Даведка: +37529–1799918, +37529–7799918
Каментары праз FACEBOOK