Беларускі Калегіюм запрашае на навучаньне па журналістыцы, найноўшай гісторыі і філязофіі/літаратуры

Запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў. Навучэнцамі БК могуць быць тыя, хто пастаянна альбо на час навучаньня пражывае ў Менску. Навучаньне ў БК — бясплатнае. Запіс на сумоўе па 29 верасьня 2008 году.

Беларускі калегіюм 

Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладаньне найноўшых фрагмэнтаў сучасных ведаў і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных унівэрсытэтаў. Сэртыфікат Калегіюму не замяняе дыплём аб вышэйшай адукацыі.

Абавязковай умовай запрашэньня на сумоўе (за выключэньнем спэцыялізацыі «Найноўшая гісторыя») зьяўляецца падача да пазначанай вышэй даты творчага заданьня (спэцыялізацыя «Журналістыка») і аднаго альбо некалькіх уласных тэкстаў (спэцыялізацыі «Журналістыка», «Філязофія/літаратура»).

Таксама апліканты ўсіх спэцыялізацыяў мусяць запоўніць уступную анкету, выкладзеную на сайце Беларускага Калегіюму. На сайце ўжо зараз можна азнаёміцца з праграмамі курсаў і выкладчыкамі. А пачатак заняткаў заплянаваны на 6 кастрычніка 2008 году.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл. +37529 276 27 15 (MTC), +37529 679 26 82 (Velcom) з 14.00 да 18.00 (акрамя суботы і нядзелі) ці праз kalehium@gmail.com.

tarka 12:20, 09/09/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0077 seconds.