У Магілёве студэнт-другакурсьнік скраў аўтамабіль суправаджэньня сьпікера дзярждумы Расеі
У Магілёве ў панядзелак у час наведваньня памяшканьня Беларуска-Расейскага ўнівэрсытэта старшынём дзярждумы Расеі Генадзем Селязьнёвым студэнт скраў аўтамабіль ВМW, што суправаджаў картэж сьпікера.
У той час, як Селязьнёў сустракаўся са студэнтамі й выкладчыкамі ўнівэрсытэта, студэнт другога курса дадзенай ВНУ скраў ВМW - службовую машыну начальніка ДАІ Магілёўскай вобласьці Мікалая Якаўлева.
Угон адбыўся ў той момант, калі палкоўнік выйшаў з аўтамабіля. Студэнт наўпрост "сеў у машыну й паехаў". Спэцпадразьдзяленьне "Страла" і супрацоўнікі міліцыі на сваіх аўтамабілях дагналі BMW, і былі вымушаныя страляць па колах машыны.
Студэнт-экстрэмал затрыманы й зьмешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня. У адносінах да яго ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 214 часткі 1 КК Беларусі (угон). Супрацоўнікі праваахоўчых ворганаў высьвятляюць матывы ўгона службовага аўтамабіля.
Пазьней стала вядома, што студэнт быў нападпітку.
Нам. дэкана ўнівэрсытэта Эмілія Дабравольская распавяла, што ўгон зьдзейсьнены 18-гадовым студэнтам 2 курса будаўнічага факультэта Віталём Шлапаковым. По словах некаторых сакурсьнікаў, Шлапакоў "з кімсьці паспрачаўся, што скрадзе аўтамабіль". На жаль, з самім Віталём паразмаўляць атрымаецца ня хутка.
Але, прынамсі, гонар і пачуцьцё абавязку ў героя дадзеных падзеяў ёсьць. Шкада толькі, што, хутчэй за ўсё, за такое праяўленьне волі й адвагі студэнту прыйдзецца пазбавіцца права навучаньня ва ўнівэрсытэце.