У галерэі «Унівэрсытэт культуры» бульба стане аб’ектам мастацтва
Мастацкая галерэя «Унівэрсытэт культуры» прадставіць 5 верасьня незвычайны праект «Арт-бульба».
Як распавёў БелТА арганізатар праекту Дзяніс Барсукоў, імпрэза прымеркавана да міжнароднага Года бульбы і праводзіцца пры падтрымцы прадстаўніцтва ААН у Беларусі.
На выставе будуць экспанавацца працы 25 нестандартна думаючых і вясёлых фотамастакоў, дызайнэраў, жывапісцаў і скульптараў. Сярод іх як вядомыя мастакі, так і маладыя аўтары, і студэнты беларускіх ВНУ.
Арганізатары зьбіраюцца мастацкімі сродкамі жывапісу, фатаграфіі, скульптуры адлюстраваць бульбу, прыцягнуць да яе ўвага грамадзтва як да харчовага прадукта з мэтай яго наступнай папулярызацыі.
Папулярызацыя бульбы ў Беларусі аднак выглядае дзіўнай, бо наша краіна займае першае месца ў сьвеце па яе спажываньню. А паводле зьвестках часопіса The Economist сярэдні беларус зьядае амаль кіляграм бульбы штодзень.
«Пасадка і збор бульбы — гэтае дзейства, параўнальныя эстэтыкай з прынятай у Японіі традыцыяй любаваньня квітнеючай сакурай, — лічыць арганізатар праекту. — Як ня дзіўна, але дагэтуль бульба не станавілася аб'ектам беларускіх мастакоў. “Арт-бульба” закліканая папоўніць гэты прабел».