«Дэмакратыя і грамадзянская супольнасьць»: ЭГУ запрашае ў магістратуру па паліталёгіі

Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт аб’яўляе прыём у магістратуру па паліталёгіі «Дэмакратыя і грамадзянская супольнасьць» з прысваеньнем ступені магістра палітычных навук. Прыём дакум­антаў да 5 верасьня 2008 года. Праграма і парадак навучаньня, умовы залічэньня — далей у абвестцы.

­Навучальныя курсы

Праграма ўключае шэраг абавязковых курсаў («Гісторыя і тэорыя дэмакратыі», «Сучасныя тэорыі грамадзянскай супольнасьці», «Улада і палітыка ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Эўропы» і інш.), а таксама курсы на выбар («Электронная дэмакратыя», «Беларусь як палітычны праект», «Глябалізацыя і міжнародныя арганізацыі» і інш.).

З 2008 году магістэрская праграма рэалізуецца ў партнэрстве з факультэтам публічнага адміністраваньня Лейдэнскага Ўнівэрсытэта (Нідэрлянды) і ў праграму ўключаныя курсы, зьвязаныя з вывучэньнем праблемаў публічнай палітыкі («Тэорыя бюракратыі», «Параўнальная публічная палітыка»).

Парадак навучаньня

Магістратура разьлічаная на 2 гады (4 сэмэстры). Навучаньне адбываецца ў форме навучальных сэсіяў у Вільнюсе. Працягласьць сэсіі — 2 тыдні. Адзін сэмэстар уключае ня меней 2-х навучальных сэсіяў. У перапынку паміж сэсіямі студэнты самастойна выконваюць заданьні і знаходзяцца ў пастаянным кантакце з выкладчыкамі праз Сеціва. Навучальная літаратура ў большасьці прадстаўляецца ў электронным фармаце. На працягу апошняга сэмэстру студэнты працуюць над дысэртацыйным дасьледваньнем, якое завяршаецца абаронай магістэрскай дысэртацыі. Навучаньне — на расейскай і беларускай мовах.

Хто можа быць студэнтам магістратуры

Умовы навучаньня ў магістратуры — наяўнасьць вышэйшай адукацыі (ступень бакаляўра альбо дыплём спэцыяліста). Запрашаюцца асобы з вышэйшай адукацыяй у галіне сацыяльна-гуманітарных навук і/ці з досьведам працы ў галіне публічнай палітыкі, у сфэры грамадзянскай супольнасьці, пацьверджаныя адпаведнымі дакумантамі/рэкамэндацыямі.

Конкурсны адбор ладзіцца на падставе прадстаўленых заявак, сумоўя і вынікаў іспыта па паліталёгіі ў аб’ёме праграмы бакаляўра. Праграма ўступнага іспыта, пералік неабходных дакумантаў, час правядзеньня іспыта — на сайце ЭГУ.

З пытаньнямі можна зьвяртацца на адрэсу: admission.m.ngo@ehu.lt.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0596 seconds.