Анастасіеўцы, што любяць сельскае неба і радуюцца
«У горадзе, напоўненым гумавымі задумамі, каб пазбавіцца самога сябе…» — сьпявае Том Ёрк. І яго цудоўна разумеюць анастасіеўцы — тыя, хто за жыцьцё на прыродзе, за творчасьць і за радасьць.
Любіць людзей і кусты трускалак
Анастасіеўцы ўзялі сваё імя ад папулярных кніжак Уладзіміра Мэгрэ «Анастасія». Жывуць далей ад горада ў радавых маёнтках, што аб’ядноўваюцца ў экавёскі. Творчасьць, любоў і дабрыня — ува усім. Дом будаваць — творча! Забыўшыся на ўсе традыцыі і стандарты. Будаваць радасна, не сьпяшаючыся, як быццам бы гэта — вясёлая гульня. Парканаў анастасіеўцы не будуюць, а робяць жывую агароджу з дрэваў і хмызьняку. Расьліны можна не перасаджваць і не палоць — свабода і натуральнасьць даспадобы усім. Ежу і паліва здабываюць на месцы, а адыходы адказна перапрацоўваць.
Любоў, дабрыня — гэта беспрадметнае. Любіць людзей, любіць кусты трускалак. Яшчэ напрыканцы
Васілій Цюрын з Алтая піша:
«Як жыць зь Любоўю? Трэба ўмець рабіць нават любую руцінную драбязу зь любоўю. Любіць лайдачыць? Хацеў бы я паглядзець на таго, хто доўга можа рабіць гэта зь любоўю. …Расчысьціў сьцяжынкі, ідзеш да палонкі па ваду. Учора ты радаваўся пры гэтым сустрэчы з Рэчкай, дыхаючы поўнымі грудзямі. Ці не падмяніла гэтую радасьць думка пра помпу, якую ты цяпер у стане купіць, і тады вада сама ў дом пойдзе. Калі так, ты усё згубіў».
Жыцьцё ў радавым маёнтку — радаснае, адказнае і творчае — нялёгкае мастацтва, якому трэба вучыцца. Былі і тыя, сьпярша натхнёныя, хто зьбягаў адтуль.
«Я — гэта цэлы сьвет, сьвет — частка мяне»
Дзяўчына Віліка, з прыемнасьцю чытаючы кніжкі «Анастасія», адчула прагу да Зямлі.
«Але гэта было ўсяго жаданьне зьбегчы, — прызнаецца мне яна. — Спачатку трэба ў галаве навесьці парадак і зь любоўю пакідаць месца. Дарэчы, мне здаецца, што ў радавым маёнтку прасьцей за усё прадпрымальнікам, бо яны прызвычаіліся да самаарганізацыі».
Ратмір — малады і беларускамоўны. Ён жыве на лецішчы зь сябрамі і езьдзіць у горад раз на два тыдні.
«У нас ужо ёсьць зямля для радавога маёнтка, але мы чакаем, пакуль дарасьцем да яго. Зараз мы імкнемся навучыцца зарабляць грошы на сваёй зямлі.
Я шмат займаюся самапазнаньнем, падабаецца займацца прыроднымі сьвятамі, я вось свой сонечны каляндар стварыў».
Аднойчы увосень да Ратміра прыйшло цікавае разуменьне. Яно было нядоўгім — бліснула як прамень.
«Адчуў усю зямлю як адзінае. Гэта ніткі, якія цягнуцца з бясконцасьці ў бясконцасьць і зь якіх створаны ўсе жывыя істоты. Я сяджу на камяні, але камень — тая ж самая нітка, што і я, толькі крыху
па-іншаму завязаная. Гэта — мая аснова ўсяго ўзаемадзеяньня са сьветам. Я — гэта увесь сьвет, сьвет — частка мяне. Калі гэта адчуваю, не магу рабіць нешта дрэннае сьвету».
Разуменьне, што прыйшло да анастасіеўца Ратміра, адлюстравала сутнасьць шматлікіх духоўных традыцый. У будысцкай
Ратмір кажа, што каб дасягнуць гэтага адчуваньня «больш часу трэба пабыць аднаму са сьветам, без хаоса, без заўсёднай гаворкі розуму. Не глядзець на дрэва, думаючы: „Вось гэта дрэва“, а проста глядзець на дрэва».
Распавядаў Ратмір і пра адказнасьць:
«І чым далей разьвіваемся, тым болей бярэм адказнасьці на сябе. Я ўсьвядоміў, што зьнішчаецца прырода, і цяпер адно выйсьце ў мяне — узяць адказнасьць».
Шмат анастасіеўцаў на сьвеце
А насамрэч у сьвеце шмат было, ёсьць і будзе родных альбо стрыечных братоў анастасіеўцам.
Генры Тора, амэрыканскі філёзаф і пісьменьнік родам з XIX стагодзьдзя, сыходзіць жыць у лес, дзе будуе дом і вядзе натуральную гаспадарку. А яшчэ і кніжку пазьней пра гэта напіша — «Уолдэн, альбо жыцьцё ў лесе». Дарэшты зьліваючыся з прыродай, ён раптоўна усьведамляе: сажалка Уолдэн — гэта я сам.
Джэк Керуак, гіпоўскі аўтарытэт і пісьменьнік, адважна перасяляецца
Але навучыцца назіраць вецер, кінуць жвавую балбатню ўнутры гарадзкому розуму — страшна.