Што такое раскоша сёньня?
Час? Грошы? Спакой? Пасьпяховая трансплантацыя сэрца, якая каштуе у Нямеччыне каля 100 тысяч эўра? Ці бутэлька віна 1784 года за 200 тысяч эўра? На гэтае пытаньне можна атрымаць незьлічоную колькасьць адказаў. Але людзі розных пакаленьняў і статусаў сыходзяцца ў адным: раскошай у сучасным жыцьці можна лічыць здароўе, шчырае сяброўства і шчасьлівую сям’ю. Ілюстраваны часопіс «Süddeutsche Zeitung Magazin» у межах аднаго нумару паспрабаваў раскрыць сучасныя погляды на гэту тэму і параўнаць іх зь гістарычнымі фактамі.
Адмысловыя ілюстрацыі да артыкулаў у часопісе параўноўваюць абсалютна розныя рэчы, якія падобныя па кошце, але цалкам розныя па сваім значэньні.
Што такое раскоша? Брыльянт ці вада? Пяць каратаў, крыштальна чысты, бездакорна белага колеру: 400.000 эўра. Сьвідраваньне крыніцы ў Судане для забесьпячэньня вадой: 2.200 эўра.
Быць багатым? Ці сытым? За апошні год кошты на золата павялічыліся на 30 адсоткаў. А кошты на пшаніцу — на 96 адсоткаў.
Артыкулы на сайце часопіса ня ўтрымліваюць яскравых ілюстрацыяў, таму мы вырашылі сфатаграфаваць старонкі з друкаванага выданьня.
Прыгажосьць? Ці шанец жыць далей? Жамчужына з Бліжэйшага і Сярэдняга Ўсходу памерам 10 мілімэтраў: 12.000 эўра.
Раскошная рЭвалюцыя
На думку прафэсара сацыялёгіі Венскага ўнівэрсытэта Райнхольда Кноля «раскоша» — адно з самых інфляцыйных паняткаў нашага часу. Для аднаго яно азначае пяцізоркавы гатэль, для другога — проста магчымасьць выспацца, для трэцяга — насіць самаробны абутак.
Лацінскае слова luxuria азначае матаўство, таму й прынята люксусам называць усё, што пераходзіць прынятыя межы. Так, яскравым прыкладам праявы раскошы можна назваць вячэру для дыпляматаў, якую арганізаваў у Маскве ў канцы
Зь іншага боку, пышнае жыцьцё многіх расейскіх алігархаў і прадстаўнікоў арабскіх нафтавых транснацыянальных карпарацый з прагай да шампанскага і яхтаў стварае хутчэй таннае і вульгарнае ўражаньне, чым пабуджае да зайздрасьці. Часта ў такой раскошы няма месца разуменьню вартасьці атрымаць другую адукацыю. Свабода слова, кнігі і адкрытыя дэбаты таксама часта не ў фаварытах. Такая сытуацыя адлюстроўвае недэмакратычнае грамадзтва гэтых краінаў, якое спакойна прымае дэкадэнтную раскошу.
Наагул, зьмены стаўленьня да раскошы пачаліся ўжо ў XVIII стагодзьдзі, з часоў Францускай рэвалюцыі. Чым дэмакратычней станавілася грамадзтва, тым станавілася больш важным паказаць праз раскошу, хто ты і што ты.
Нават звычайнае гарадзкое насельніцтва таго часу адчула пераразьмеркаваньне значэньня раскошы ў іх жыцьці. Мужчыны падаліся ў ведамствы і банкі і ня мелі магчымасьць дэманстраваць свой статус ці ўладу вопраткай і аксэсуарамі, а рэпрэзэнтатыўныя функцыі перанялі іх жанчыны. Раней каралеўскі скіпэтар указваў на вышэйшае палажэньне, а сёньня сацыяльны статус падкрэсьлівае дамская сумачка. Таму і бытуе думка, што раскоша — жаночы фэномэн. Хаця яшчэ ажно да
З часам многае зьмяняецца. Што лічылася раскошай учора, сёньня можа стаць прадуктам масавага спажываньня. Напрыклад, у часы Напалеона цукар быў люксусным прадуктам, і яго захоўвалі ў срэбраных скрыначках. Сёньня за такую скрыначку плацяць вялікія грошы, а за цукар — капейкі.
Раскоша ў сучасным грамадзтве дазваляе прадэманстраваць сябе іншым, а часта і прэзэнтаваць штосьці большае за тое, што ўяўляе сабой гэты чалавек. Такія людзі набываюць барочныя шафы, хоць часта ня ведаюць, як адчыніць патаемныя шуфляды, ці нават не здагадваюцца пра іх існаваньне. Прадметы і праявы раскошы ацэньваюцца ў такіх выпадках па кошце і тут спрацоўвае сьлёган: што дорага каштуе, мусіць быць добрым.