TOP100 амэрыканскага кінэматографа за 100 год

Амэрыканскі інстытут кінэматографаў назваў сто фільмаў усіх часоў у дзесяці жанрах — ад трылераў да дзіцячых мультфільмаў. Рэйтынг прымеркаваны да 100-годзьдзя амэрыканскага кінэматографа. Сярод лепшых фільмаў стагодзьдзя чатыры карціны Хічкока, па тры Сьпілбэрга і Кубрыка.

 

У кожным жанры абрана па 10 лепшых фільмаў. Ачольваюць «дзесяткі» наступныя стужкі:

  • Анімацыя: «Snow White and the Seven Dwarfs» / «Беласьнежка і сем гномаў» (1938), рэжысэры Дэвід Хэнд і Пэрс Пірс.
  • Рамантычная камэдыя: «City Lights» /«Агні вялікага гораду» (1931), рэжысэр Чарлі Чаплін.
  • Вэстэрн: «The Searchers» / «У пошуку» (1956), рэжысэр Джон Форд.
  • Спартовая драма: «Raging Bull» / «Шалёны бык» (1980), рэжысэр Марцін Скарсэзэ.
  • Трылер: «Vertigo» / «Галавакружэньне» (1958), рэжысэр Альфрэд Хічкок.
  • Фэнтэзі і казкі: «The Wizard Of Oz» / «Чараўнік краіны Оz» (1939), рэжысэры Віктар Флемінг і Кінг Відар.
  • Фантастыка: «2001: A Space Odyssey» / «Касьмічная адысэя: 2001» (1968), рэжысэр Стэнлі Кубрык.
  • Гангстэрская драма: «The Godfather» / «Хросны бацька» (1972), рэжысэр Фрэнсіс Форд Копала.
  • Судовая драма: «To Kill A Mockingbird» / «Забіць перасьмешніка» (1963), рэжысэр Робэрт Маліган.
  • Эпапэя: «Lawrence of Arabia» / «Лоўрэнс Аравійскі» (1962), рэжысэр Дэвід Лін.

Амэрыканскі інстытут кінэматографаў (AFI) сьвяткуе сто год, да чаго й прымеркавана стварэньне рэйтынгу з ста найлепшых кінастужак першага стагодзьдзя амэрыканскага кінэматографа (1896–1996). Усе фільмы ў TOP100 зьнятыя да 1996 году. Грандыёзнае 18-месячнае сьвяткаваньне пачалося зь мінулага лістапада, калі AFI запрасіў болей 1 500 лідэраў з розных сфэраў амэрыканскай кінаіндустрыі — сцэнарысты, рэжысэры, акторы, прадусары, рэдактары, крытыкі і інш. З намінаваных інстытутам 400 фільмаў, кіназнаўцы і абралі 100 найлепшых.

Амэрыканскі канал TNT пачынае адмысловыя трасьляцыі 100 лепшых фільмаў на працягу 10 тыдняў з мэтаю адлюстраваць, чаму гэтыя фільмы сталі найвялікшымі за ўсю гісторыю амэрыканскага кіно.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.031 seconds.