«Абяцаю зьнесьці слухачам дах!» — заўтра бясплатны канцэрт Пола Маккартні ў Кіеве

Напэўна, сёньняшні вечаровы цягнік Менск-Кіеў ператворыцца ў бітлоўскую Yellow Submarine — аматары якаснай музыкі едуць на бясплатны канцэрт сэра Пола Маккартні на Майдане Незалежнасьці. Беларусы едуць і адмысловымі аўтобусамі, і на ўласных аўто. Трымайся, Кіеў!

Кіеўскі майдан Незалежнасьці ўжо цалкам гатовы для прыняцьця сусьветнай зоркі. Сцэна хоць і аграмадная, але невядома, ці змогуць усе прыхільнікі легендарных бітлоў пабачыць на ўласныя вочы сэра Пола Маккартні. Колькасьць жадаючых патрапіць на канцэрт зашкальвае.

Канцэрт пачнецца а 21-й гадзіне ў суботу, 14 чэрвеня, на Майдане Незалежнасьці. Праграма канцэрту пакуль трымаецца ў сакрэце, але, мяркую, толькі пачуюцца знаёмыя мэлёдыі, і ўвесь Кіеў будзе сьпяваць у адзін голас з Маккартні. Праўда, «зьнесьці дах слухачам» сэр Пол ужо паабяцаў

«Чым проста зрываць дах Майдану, у гэты раз мы цалкам зьнясем дах слухачам! Субота абяцае выдацца вясёлай. Я чакаю яе зь нецярпеньнем!»

Мы выяжджаем!


Маштабы сцэны да канцэрту натхняюць. Выява з фотарэпартажу beatlesinmylife.org.ua пра пабодову сцэны да канцэрта Пола Маккартні.

­
tarka 17:20, 13/06/2008 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0599 seconds.