Беларускіх студэнтаў накіруюць працаваць у Сыбір і аграгарадкі
Звыш васьмісот студэнцкіх будоўляў будзе арганізавана гэтым летам — гэта рэкордная лічба за апошні час. Працу беларускіх студэнтаў будуць выкарыстоўваць у Беларусі і на прасторах Расеі.
У Беларусі студэнты будуць працаваць на будаўніцтве комплексу «Мінск-Арэна», рэканструкцыі опэрнага тэатра, а таксама на добраўпарадкаваньні тэрыторый гарадоў. Прынамсі адзін студатрад будзе працаваць у кожным аграгарадку.
У Расеі асноўная частка беларускіх студэнцкіх будаўнічых атрадаў будзе працаваць у Краснадарскім краі, Заходняй Сыбіры і Рэспубліцы Комі, пра гэта паведамляе СТВ.
А агенцыя «Мінск-навіны» піша, што каля 600 студэнтаў Беларускага Дзяржаўнага Пэдагагічнага Унівэрсытэта сёлета накіруюць працаваць ў мэдыцынскія установы Менску.
Колькі зарабляюць студэнты на будоўлях
Сёлета студэнты могуць працаваць ня толькі ў летнія месяцы, але і з траўня па верасень уключна. На расейскіх будоўлях беларускім студэнтам абяцаюць заробак у 350–400 даляраў.
У мінулым годзе заробак студэнтаў, што працавалі ў рамонтных брыгадах уласных інтэрнатаў, не перавышаў 300 тысяч беларускіх рублёў.
На будоўлі кінакомплексу «Беларусь» студэнты БДУ атрымлівалі ля 450 тысяч. А на спартовым комплексе
А ва ўнівэрсытэце культуры (БДУК) наагул без заробкаў: іншагароднія студэнты рамантавалі інтэрнаты ўзамен на дазвол жыць у інтэрнаце ўлетку.