«Бясконцы рух і васьмёрка як лічба году» — Міхал Анемпадыстаў распрацаваў лягатып Басовішча-2008

Мінулым годам вядомы паэт і дызайнэр Міхал Анемпадыстаў перамог у конкурсе БАС на распрацоўку лягатыпа Басовішча-2007. Сёлета арганізатары наўпрост зьвярнуліся да мастака з просьбай распрацаваць лягатып да фэстывалю музыкі маладой Беларусі, які пройдзе 18–19 ліпеня ў Польшчы.

­

 

Міхал Анемпадыстаў распрацаваў нават некалькі варыянтаў лягатыпаў, але прызнаецца, што некаторыя ідэі адразу адкідаў, бо разумеў, што іх цяжка будзе ўвасобіць на цішотках, якія сярод прадукцыі буйнейшага беларускага рок-фэсту карыстаюцца найбольшым посьпехам у гледачоў.

«Васьмёрка павернутая на 90 градусаў — гэта матэматычны знак бясконцасьці. Лічба графічна дынамічная, калі вадзіць аловачкам па гэтых абрысах, атрымліваецца такі бясконцы рух. Відаць, гэта і ёсьць галоўны сэнс — бясконцы рух і васьмёрка як лічба году», — тлумачыць Generation.bY Міхал Анемпадыстаў.

Бясконцы рух — сапраўды добрае пажаданьне для штогадовага фэсту, як ладзіцца ўжо ў 19-ты раз. 

Кожны год новы лягатып — гэта адна з адметнасьцяў візуалізацыі Басовішча. Два разы ў гісторыі фэстывалю «Беларускае аб’яднаньне студэнтаў у Польшчы» (БАС) абвяшчалі конкурс на лепшы лягатып. Так, у 2006 годзе перамогу атрымаў Wiecier Mechaniczny з рэклямнай групы Adліга, а ў 2007 — Міхал Анемпадыстаў, да якога сёлета наўпрост і зьвярнуліся арганізатары фэсту.

 

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0986 seconds.