Вялікай алькагольнай паці адзначылі лёнданцы забарону расьпіцьця алькаголю ў мэтро
Увядзеньне забароны на ўжываньне сьпіртных напояў у грамадзкім транспарце лёнданцы сустрэлі агромністай паці, а дакладней — правялі «Апошні рэйс у падземцы». Вясёлы
Справа ў тым, што ў лёнданскім грамадзкім транспарце да 1 чэрвеня было дазволена ўжываць сьпіртныя напоі. А паводле ўказу новага мэру Boris Johnson «забаронена расьпіваць алькаголь ці праносіць яго ў адкрытых ёмістасьцях у мэтро, аўтобусах, трамваях і лёгкім мэтро». Зрэшты, такая забарона была адным зь яго перадвыбарчых пунктаў.
Ініцыятары паці ў мэтро не пратэставалі супраць новага закону, а прапанавалі людзям проста адзначыць апошні «дазволены дзянёк».
Вясёлы экшан, мабыць, працягваўся б усю ноч у лепшых традыцыях начных паці, але як і на любой тусоўцы, знаходзяцца дэбашыры. Падвыпіўшыя людзі пачалі разборкі адзін з адным: бойкі, бітыя бутэлькі і інш. Як вынік — 6 станцыяў мэтро былі зачыненыя, паліцыя арыштавала 17 чалавек.
Алькагольная вечарына ў лёнданскім мэтро. Фота з галерэі Guardian.
Сярод лёнданцаў цяпер актыўна ідзе абмеркаваньне буйнейшай мэтрошнай паці. А ў Facebook тыя, каму ёсьць што ўзгадаць з выходных, стварылі адмысловую групу: «Я быў на Circle Line party», дзе ў пацьверджаньне выкладаюць фота і відэа.