«ДзеціДзяцей» адзначаць Дзень народзінаў канцэртам «Сьвята»

6 чэрвеня гурту «ДзеціДзяцей» спаўняецца два гады, і з гэтай нагоды ў пятніцу 13 чэрвеня адбудзецца вялікі сьвяточны канцэрт у Доме Афіцэраў. Адмыслова да сьвята гурт апісаў сваё разуменьне слова «сябар».

­


Вакалістка «ДзеціДзяцей» Аня Хітрык на канцэрце Крамбамбулі «Хвалі пызытыву»

Вы можаце сказаць, колькі ў вас сяброў? Шмат? Як жа Вам пашэнціла! А колькі гэта — «шмат»? Шмат, гэта ўжо тады, калі, згадваючы пра кожнага зь іх, Вы палічыце пальцы адной рукі, загнуўшы іх, заціснуўшы ў кулак неімавернае багацьце — сапраўдныя сябры.

«Друг — это никаких вдруг»: выслухае пра ўсе беды, моўчкі і цёпла, углядаючыся ў Вашае пераносьсе, вэртыкальныя складкі якога дакладна капіююць яго ж выраз твару, абнадзеіць ці наадварот кранальна засварыць за справу, а потым памаўчыць разам, падарыўшы цяпло, гармонію і радасны спакой.

З сябрам заўжды асабліва камфортна нечакана засьпяваць пасярод вуліцы, разрагатацца, расплакацца, размроіцца. 

Яму дазволена быць выключна раўнадушным да вашых хобі ці захапленьняў, таму што ён і так шчасьлівы, гледзячы на Вашу апантанасьць любімай справай.

А што ж Вы? Вы ня можаце доўга ня бачыцца, і пры найменшым эмацыйным выкідзе ў пазытыў ці наадварот, рука сама цягнецца да тэлефону, каб набраць выратавальны нумар. Вам так плённа фантазуецца разам. І вы абавязкова зробіце ўсё, аб чым папросіць сябар. Усё без выключэньняў, бо ў вачох кожны раз сьвет расплываецца вадой пры думцы аб тым, што з гэтым дарагім Вам чалавекам можа нешта здарыцца і гэта страшнае назаўсёды пакіне ў вас незацягвальную дзірку.

Пра дзень народзінаў сябра ніколі не забываюць, і нават наадварот, нагадваюць яму аб непазьбежным надыходзе мудрасьці, пры гэтым загадзя закупаюцца мыльныя бурбалкі, балёнікі і мілыя дробныя цацкі, глыбокі сэнсавы сэнс зразумелы толькі вам.

Бурбалкі ўжо чакаюць у колбачцы, радаснае чаканьне расплывае твары ўсьмешкамі: хутка дзень народзінаў сяброў. 13 чэрвеня ўсім дастануцца падарункі, клоўны і вандроўныя музыкі запоўняць сталічны Дом Афіцэраў, і атрымаецца сапраўднае «Сьвята», прымеркаванае двухгодзьдзю гурта «ДзеціДзяцей». А дзень народзінаў сяброў — гэта самае сапраўднае «Сьвята».

  • «Сьвята» ад ДзеціДзяцей
  • 13 чэрвеня, 19:00
  • Цэнтральны Дом Афіцэраў (Менск, вул. Чырвонаармейская 3)
  • Квіткі: 10 000 — 30 000 бел. рублёў, прадаюцца ў касе «Кастрычніцкая» (ГУМ) і ў краме «Падземка»
  • Даведкі: +375 44 707 53 57 (velcom), +375 29 572 90 27 (mts)
tarka 23:40, 26/05/2008 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0586 seconds.