Набор у беларускія ВНУ ў гэтым годзе можа быць павялічаны

Пра магчымае павялічэньне набору ў ВНУ заявіў сёньня ў Менску старшыня камітэта па адукацыі Менгарвыканкама Уладзімір Шчэрба.

Чыноўнік растлумачыў гэта тым, што ў бягучым годзе ў ВНУ чакаецца павелічэньне колькасьці абітурыентаў — сярэднюю школу адначасова скончаць выпускнікі, якія навучаліся па 11-гадовай і па 12-гадовай праграмах.

«Гэтыя пытаньні будуць урэгуляваныя. Я думаю, што лічбы прыёму будуць адкарэктаваныя і сацыяльная абароненасьць дзяцей забясьпечаная», — цытуе словы Уладзіміра Шчэрбы агенцыя БелТА.

Дакладныя лічбы, на якія можа быць павялічаная колькасьць месцаў у ВНУ пакуль не называецца. Тым часам у мінулым годзе плян прыёму на бюджэтную форму навучаньня ў ВНУ быў наадварот скарочаны на 700 месцаў і складаў 22000 студэнтаў-бюджэтнікаў.
Уні Вера 14:35, 20/05/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0615 seconds.