«Серебряная свадьба» ладзіць вялікі клюбны канцэрт у абарону валізак
Для «Серебряной свадьбы» гэтая вясна выдалася надзвычай насычанай яскравымі падзеямі, разнастайнымі вандроўкамі і прыгодамі. Адразу ж пасьля вялікага сольнага канцэрту, што адбыўся 8 сакавіка ў КЗ «Менск» і сабраў 1300 гледачоў, фрык кабарэ бэнд прыступіў да працы над саўндтрэкам да дзіцячага анімацыйнага фільма маскоўскай студыі «Пілот».
«Серебряная свадьба» на Канцэрце імя добрага чалавека ў лютым 2007-га.
Па завяршэньні запісу, у сярэдзіне красавіка «Серебряная свадьба» адправілася ў чарговы канцэртны тур па поўдні Расеі, які ахапіў Стаўрапаль, Краснадар, Таганрог і
Фінальны канцэрт гэтага тура адбудзецца 18 траўня ў Менску ў клюбе Night Star і будзе прысьвечаны Міжнароднаму дню абароны валізак.
У нашы дні адзін за другім зьнікаюць антрэсолі і каморы, а разам зь імі і прыгажосьць простых і надзейных рэчаў. Валізкі паступова «выміраюць» як від. Гэты факт відавочны ўсім, каму неабыякава захаваньне гарадзкіх культурных традыцый.
У сувязі з гэтым 18 траўня абвешчана Днём абароны валізак. У гэты дзень фрык кабарэ бэнд «Серебряная свадьба» запрашае шаноўных валізак, іх шчасьлівых уладальнікаў і
Вас чакаюць: неспадзеўкі і цуды, навінкі парыскіх блышыных рынкаў і гарышчаў, непаўторныя танцы ад кардэбалета, набранага на марсэльскай барахолцы… Новыя і старыя песьні бэнда будуць выкананыя абноўленым складам — адмысловым госьцем праграмы стане знакаміты чэскі трамбаніст. Для ўсіх валізак у гэты вечар уваход бясплатны, а суправаджаючага яго госьця чакае сюрпрыз. І нарэшце! Толькі падчас канцэрту можна будзе набыць новую калекцыйную складанку песьняў бэнда, выдадзеную на CD!
Запрашаем усіх на «Канцэрт у каморы»!
Канцэрт фрык кабарэ бэнда «Серебряная свадьба» у абарону валізак
- 18 траўня, 19:00, клюб Night Star (Свярдлова, 2)
- Квіткі: 20 000 (папярэдне), 25 000 (у дзень канцэрту)
- Даведка і продаж: (029) 2783216, (029) 1783216
- myspace.com/freakcabarett — тут можна паслухаць 4 трэкі з новага калекцыйнага CD