З-за пашырэньня ўплыву Сеціва друкаваныя газэты стануць бясплатнымі
Рэдактары друкаваных СМІ розных краінаў сьвету схіляюцца да таго, што ў будучыні газэтам прыйдзецца стаць бясплатнымі і засяродзіць сваю ўвагу на камэнтарах і публікацыях розных меркаваньняў. Асьвятленьне ж навінаў будзе адбывацца толькі праз электронныя прыстасаваньні.
Такія вынікі атрыманыя ў адмысловым апытаньні праведзеным кампаніяй Zogby International для «Сусьветнага форума рэдактараў» і агенцыі Reuters. Каля 86% рэспандэнтаў лічаць, што рэдакцыі павінны больш інтэгравацца зь лічбавымі сэрвісамі. Дзьве трэці апытаных перакананыя, што на працягу бліжэйшых дзесяці гадоў найбольш распаўсюджанай формай спажываньня навінаў будзе электроннае абсталяваньне, такое як кампутары з выхадам у Інтэрнэт і мабільныя тэлефоны.
56% рэспандэнтаў перакананыя ў тым, што вялікая частка навін у будучыні стане бясплатнай. Тым часам год назад колькасьць апытаных рэдактароў, якія так лічылі, складала 48%.
Найбольшую пагрозу для індустрыі друкаваных СМІ уяўляе імклівае зьніжэньне колькасьці маладых людзей, якія чытаюць газэты.