Памёр Альбэрт Гофман — навуковец, які вынайшаў LSD

Швэйцарскі хімік Альбэрт Гофман (Albert Hofmann) памёр на 102 годзе жыцьця ад сардэчнага прыступу. Найбольш навуковец вядомы як стваральнік наркотыка LSD.

­

Упершыню Гофман сынтэзаваў LSD (дыэтыламід лізэргінавай кіслаты), які выклікае галюцынацыі і скажае ўспрыняцьцё часу і прасторы, у 1938 годзе ў час працы па вывучэньні ўласьцівасьцяў лізэргінавай кіслаты. Аднак эфэкт наркотыку ён вынайшаў толькі праз пяць год — у 1943 годзе, пасьля таго, як сам выпадкова ўжыў невялікую дозу.

LSD актыўна і пасьпяхова выкарыстоўваўся для лекаваньня разнастайных псыхічных разладжваньняў у ЗША і Велікабрытаніі. Але ў 1965 годзе выпуск LSD цалкам спынілі праз заканадаўчую забарону з-за грамадзкага пратэсту. 

А ў 1979 годзе Гофман напісаў кнігу «LSD: Маё праблемнае дзіця».

На думку самаго навукоўцы, у забароне часткова вінаватыя дыскрэдытаваўшыя яго моладзевыя рухі 1960-х гадоў. Гофман лічыць, што забарона сталася часткаю барацьбы ўладаў з анархічна накіраванай моладзьдзю.


На фота Альбэрту Гофману 100 год. Выява з photo.net.

Цікава, што ў апошнія гады жыцьця Гофман атрымаў ад уладаў Швэйцарыі дазвол на ўзнаўленьне мэдыцынскіх экспэрымэнтаў з выкарыстаньнем LSD. Аднак не пасьпеў прыступіць да іх.

Паводле сьпісу «100 геніяў-сучасьнікаў», апублікаванага кампаніяй Synectics на аснове апытаньня 2007 году ў Велікабрытаніі, Альбэрт Гофман займае першае месца.

tarka 14:30, 30/04/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0595 seconds.