Падведзеныя вынікі агульнанацыянальнай дыктоўкі
Аргкамітэт першае агульнанацыянальнае дыктоўкі, што праводзілася ў Беларусі й па-за яе межамі ў гонар 90-годзьдзя абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі абвясьціў пераможцамі ўсіх яе ўдзельнікаў і вылучыў тых, хто «паказаў самую высокую ступень пісьменнасьці».
Дыктоўку пісалі па ўсёй Беларусі і па-за яе межамі. 23 сакавіка «Прадмову» пісалі на ўправах ПБНФ і ТБМ.
Сярод абсалютных пераможцаў:
Наста Аблажэй, Крысціна Гайдук, Лізавета Ляўшук, Святлана Жукоўская, Наста Маліка, Ганна Марчук, Паліна Лашкоўская, Алёна Станцаль, Алеся Ляўшук, Кірыла і Крысьціна Баравікі, Натальля Ляўкевіч (пісалі ў Дзятлаўскім раёне), Макар Маліноўскі, Настасься Рудак, Надзея Лукашэвіч, Ян Гарніцкі (вучні Беларускага Ліцэю, пісалі ў Менскім раёне), Марыя Глінская, Валянціна Керава, Аляксандр Рамановіч, Алена Лагун (пісалі ў Пінску), Павал Мажэйка (пісаў у Горадні), Тацяна Чабатарова-Мацьвеева, Наля Клямята, П. Б. Залеўскі, Н. А. Сулецкая, Роза і Іосіф Навумчыкі, Кастусь і Тацяна Севярынцы (пісалі ў Віцебску), Вольга Някляева (пісала ў Вісбю, Швэцыя), Аляксандр Лукашук, Зянон Пазьняк, Павал Севярынец, Івонка Сурвіла (пісалі ў Празе Чэскай), Андрэй, Дар’я і Аліна Сакольчыкі, Уладзімір Содаль, Алеся Ясюк, Аляксандр Жальняровіч, Генадзь і Юля Бураўкіны, Э.Л. і С. М. Казлоўскія, Ніна Мікуліч, Таіса Хлус, Тамара Лукашэвіч, Франак Вячорка, Казімір Герасімовіч, Андрэй Ігнатчык, Антось Лагвінец, Вераніка Мазуркевіч, Яна Марчук, Сяржук Мікуліч, Сьвятлана Носава, Даша Слабчанка, Яніна Сташкевіч, Кацярына Страцкевіч, Алена Талапіла, Валянціна Трыгубовіч, Зоя Хіло, Анастасія Цімчанка, Алена Уладзімераўна Лось, Валянцін Жданко, Валерыя Чарнаморцава, Любарт Лойка (пісалі ў Менску).
Усе яны, а таксама прадстаўнікі замежных дыпляматычных місіяў, што таксама бралі ўдзел у дыктоўцы, атрымаюць адмысловыя сымбалічныя падарункі.
Арганізатары таксама прапануюць вэрсіі тэкстаў дыктоўкі (у розных варыянтах правапісу) для тых, хто не здаваў сваю працу на праверку.
Клясычны правапіс
Братцы мілыя, дзеці
Я сам калісь думаў, што мова наша — «мужыцкая» мова, і толькі таго! З той пары я шмат дзе быў, шмат чаго бачыў і чытаў: і пераканаўся, што мова наша ёсьць такая ж людзкая і панская, як француская (,) альбо нямецкая, альбо іншая якая. Чытаў я ці мала старых папераў, па дзьвесьце, па трыста гадоў таму пісаных на нашай зямлі і пісаных вялікімі панамі нашай мовай чысьцюсенькай, як бы вось цяпер пісалася…
А (,) можа, і сапраўды наша мова такая, што ёю нічога добрага ні сказаць, ні напісаць ня можна (варыянт: няможна)? Ой, не! Наша мова для нас сьвятая, бо яна нам ад Бога даная, як і другім добрым людцам. І гавoрым жа мы ёю шмат добрага, але так ужо мы самі пусьцілі яе на зьдзек.
Ці ж ужо нам канечне толькі на чужой мове чытаць і пісаць можна? Яно добра, а нават і трэба знаць суседзкую мову, але найперш трэба знаць сваю. Перадумаўшы ўсё гэта, я, братцы, адважыўся напісаць для вас
…Шмат было такіх народаў, што страцілі на (й)перш мову сваю, так як той чалавек прад скананьнем, катораму мову займе (варыянт: зойме), а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі! Пазнаюць людзей ці па гаворцы, ці па адзежы, хто якую носіць. От жа (варыянт: ото ж) гаворка, язык і ёсьць адзежа душы…
Можа, хто спытае: дзе ж цяпер Беларусь? Там, братцы, яна, дзе наша мова жыве!…
Паводле Францішка Багушэвіча.
Акадэмічны правапіс
Братцы мілыя, дзеці
Я сам калісь думаў, што мова наша — «мужыцкая» мова, і толькі таго! З той пары я шмат дзе быў, шмат чаго бачыў і чытаў: і пераканаўся, што мова наша ёсць такая ж людская і панская, як французская (,) альбо нямецкая, альбо іншая якая. Чытаў я ці мала старых папераў, па дзвесце, па трыста гадоў таму пісаных на нашай зямлі і пісаных вялікімі панамі нашай мовай чысцюсенькай, як бы вось цяпер пісалася…
А (,) можа, і сапраўды наша мова такая, што ёю нічога добрага ні сказаць, ні напісаць не можна (варыянт: няможна)? Ой, не! Наша мова для нас святая, бо яна нам ад Бога даная, як і другім добрым людцам. І гавoрым жа мы ёю шмат добрага, але так ужо мы самі пусцілі яе на здзек.
Ці ж ужо нам канечне толькі на чужой мове чытаць і пісаць можна? Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю. Перадумаўшы ўсё гэта, я, братцы, адважыўся напісаць для вас
…Шмат было такіх народаў, што страцілі на (й)перш мову сваю, так як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе (варыянт: зойме), а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі! Пазнаюць людзей ці па гаворцы, ці па адзежы, хто якую носіць. От жа (варыянт: ото ж) гаворка, язык і ёсць адзежа душы…
Можа, хто спытае: дзе ж цяпер Беларусь? Там, братцы, яна, дзе наша мова жыве!…
Паводле Францішка Багушэвіча.
Лацінка
Bratcy miłyja, dzieci Ziamli-matki majoj! Vam achviarujučy pracu svaju, mušu z vami pahavaryć trochi ab našaj doli-niadoli, ab našaj baćkavaj spradviečnaj movie, katoruju my sami, dy j (varyjant: dyj) nie adny my, a ŭsie ludzi ciomnyja “mužyckaj” zavuć, a zaviecca jana «biełaruskaj».
Ja sam kaliś dumaŭ, što mova naša – “mužyckaja” mova, i tolki taho! Z toj pary ja šmat dzie byŭ, šmat čaho bačyŭ i čytaŭ: i pierakanaŭsia, što mova naša jość takaja ž ludzkaja i panskaja, jak francuskaja(,) albo niamieckaja, albo inšaja jakaja. Čytaŭ ja ci mała starych papieraŭ, pa dźvieście, pa trysta hadoŭ tamu pisanych na našaj ziamli i pisanych vialikimi panami našaj movaj čyściusieńkaj, jak by voś ciapier pisałasia...
A moža, i sapraŭdy naša mova takaja, što joju ničoha dobraha ni skazać, ni napisać nia možna (varyjant: niamožna)? Oj, nie! Naša mova dla nas śviataja, bo jana nam ad Boha danaja, jak i druhim dobrym ludcam. I havorym ža my joju šmat dobraha, ale tak užo my sami puścili jaje na ździek.
Ci ž užo nam kaniečnie tolki na čužoj movie čytać i pisać možna? Jano dobra, a navat i treba znać susiedzkuju movu, ale najpierš treba znać svaju. Pieradumaŭšy ŭsio heta, ja, bratcy, advažyŭsia napisać dla vas siakija-takija vieršyki: chto ich spadabaje, tamu dziakuj! A chto padumaje lepš i bolš napisać, tamu čeść viečnaja i ad žyvych ludziej(,) i ad baćkavych kaściej! A pisać jość šmat čaho!
...Šmat było takich narodaŭ, što stracili na(j)pierš movu svaju, tak jak toj čałaviek prad skanańniem, katoramu movu zajmie, a potym i zusim zamiorli. Nie pakidajcie ž movy biełaruskaj, kab nia ŭmiorli! Paznajuć ludziej ci pa havorcy, ci pa adziežy, chto jakuju nosić. Ot ža (varyjant: oto ž) havorka, jazyk i jość adzieža dušy...
Moža, chto spytaje: dzie ž ciapier Biełaruś? Tam, bratcy, jana, dzie naša mova žyvie! ...
Pavodle Franciška Bahuševiča.
Паводле «Нашай Нівы»