Дзень прабачэньня студэнтаў за пратэрмінаваныя кнігі

15 верасьня менскія студэнты могуць адзначаць дзень вызваленьня ад цяжкага грузу сумленьня за нявернутыя ў бібліятэкі кнігі. У гэты дзень у гарадзкіх бібліятэках будзе праводзіцца акцыя прабачэньня непунктуальных чытачоў. Усе, хто ня здаў літаратуру ў патрэбны тэрмін і таму мусіць плаціць за гэта штраф, могуць здаць іх без усялякага перасьледу і БЯСПЛАТНА!

15 верасьня - дзень бібліятэк. На дадзены момант у сталіцы іх 600 (40 публічных, 17 дзіцячых, 76 прафсаюзных, 215 школьных і 120 навукова-тэхнічных). Не сакрэт, што асноўнымі наведвальнікамі бібліятэкаў зьяўляюцца школьнікі й студэнты.

Асноўныя прычыны, па якіх студэнты не здаюць літаратуру ў пазначаны час, гэта: страта (згубіў) кнігі; рэдкасьць матэрыялу, што падштурхоўвае студэнта трымаць яго ў сябе "да апошняга", а то й болей; "не данёс" ці ня было часу аднесьці. Таму наступстваў прынамсі ад апошніх прычынаў можна пазбавіцца, здаўшы ўсе свае "грахі" 15 верасьня ў адпаведную бібліятэку.

tarka 12:00, 12/09/2003 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4391 seconds.