Шатляндыя прэтэндуе на ўласную дамэнную зону «.sco»

Нацыянальны ўрад Шатляндыі разглядае магчымасьць атрыманьня ўласнай дамэннай зоны ў Сеціве «.sco». Такая прапанова была высунутая Шатляндзкай Партыяй Незалежнасьці (ШПН) і падтрыманая прэм’ер-міністрам Шатляндыі.

На дадзены момант ўсе часткі Аб’яднанага Каралеўства, уключаючы Паўночную Ірляндыю, Уэльс і ўласна Вялікабрытанію, выкарыстоўваюць дамэнную зону «.uk». Аднак, напрыклад, Каталёнія, якая прэтэндуе на незалежнасьць, але фармальна застаецца рэгіёнам Гішпаніі ад 2005-году займела права на ўласны дамен «.сat».

ШПН на сёньня не займае дамінуючага становішча ў шатляндскім парлямэнце і яе ідэя наўрад ці б была пачутая, аднак прапанова аб атрыманьні ўласнага дамэну вельмі зацікавіла мясцовага прэм’ера Алекса Сэлмона, які прапанаваў падаць афіцыйны запыт ў ICANN.

Шатляндскія палітыкі мяркуюць, што атрыманьне дамэну «.sco» паспрыяе ўмацаваньню Шатляндыі як брэнда ў сьвеце.

vojur 18:50, 31/03/2008 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0571 seconds.