Брытанцы будуць набываць цыгарэты «з-пад прылаўку»

У Вялікабрытаніі рыхтуецца закон, што забароніць выстаўляць пакункі з цыгарэтамі ў вітрынах альбо на паліцах крамаў. Пакупнік будзе вымушаны запытвацца, ці ёсьць цыгарэты і якія — і набываць іх літаральна «з-пад прылаўку».­

Такім чынам плянуецца абмежаваць набыцьцё тытунёвых вырабаў дзецьмі і падлеткамі.

Таксама прадугледжваецца больш жорсткі кантроль за аўтаматамі з цыгарэтамі ў пабах і рэстарацыях. Больш заўважнай мусіць стаць такая прадукцыя, як, напрыклад, гумкі для тых, хто жадае кінуць паліць.

Законапраект будзе вынесены на публічнае абмеркаваньне ў бліжэйшыя месяцы. А набыць моц ён можа ўжо напрыканцы году.

У Вялікабрытаніі ўжо дзейнічае забарона на паленьне ў грамадзкіх месцах. Таксама сёлета быў падняты акцыз на цыгарэты, а на прадукты, якія, наадварот, дапамагаюць разьвітацца са шкоднай звычкай, прадугледжанае зьніжэньне ПДВ на 5% зь ліпеня.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0953 seconds.