Зачынены Эўрапейскі Ўнівэрсытэт у Пецярбургу рашэньнем суда працягне працу
Выкананьне адміністратыўнага пакараньня ў выглядзе прыпыненьня дзейнасьці Эўрапейскага Ўнівэрсытэту ў Санкт-Пецярбургу было датэрмінова прыпыненым сёньня Дзяржынскім раённым судом Санкт-Пецярбургу. Раней з-за парушэньня правілаў пажарнай бясьпекі, знойдзеных падчас некалькіх праверак, стаяла пытаньне аб зачыненьні Ўнівэрсытэту.
Ужо праведзеная праца па ліквідацыі парушэньняў, зафіксаваных пажарнай інспэкцыяй, была прынятая да ўвагі. Тыя парушэньні пажарнай бясьпекі, якія засталіся, будуць выпраўленыя ў працоўным рэжыме Эўрапейскага ўнівэрсытэта.Нагадаем, што ў выніку судовага паседжаньня 18 лютага рашэньне аб прыпыненьні дзейнасьці Эўрапейскага ўнівэрсытэта ў
У студзені ў Эўрапейскім унівэрсытэце адбыўся шэраг праверак, у тым ліку і пажарнай інспэкцыяй. У выніку знойдзеных 18 студзеня парушэньняў правілаў пажарнай бясьпекі 7 лютага судом было прыпыненае функцыянаваньне Ўнівэрсытэту.
У расейскіх і замежных СМІ гэта зьнітоўвалі з палітычнымі прычынамі.
Фота з сайту ЭУСПб