У Расеі галодны студэнт спрабаваў абрабаваць банк
На ўсходзе Расеі, ва Ўладзівастоку галодны няўдалы студэнт спрабаваў абрабаваць банк.
Сярод ночы ў 2.30 спрацавала сыгналізацыя ў гарадзкім філіяле Ашчадбанка. Ахова хутка прыехала на месца і пачала агляд будынка. Праз некалькі хвілінаў вартаўнікі заўважылі, што з задняга боку адно з вокнаў пабітае. Яшчэ праз колькі хвілінаў ў падвале быў знойдзены хлопец, які схаваўся там пасьля прыезду аховы.
Няўдалы рабаўнік апынуўся былым студэнтам адной зь мясцовых ВНУ. Вучыўся ён там праўда нядоўга – пасьля пяці месяцаў хлопец быў адлічаны за непасьпяховасьць. Па словах маладога чалавека, у банк ён спрабаваў пракрасьціся ў пошуках грошай на ежу.
Каментары праз FACEBOOK