Чужыя думкі хутка ня будуць таямніцаю

Навукоўцы сталі яшчэ на крок бліжэй да чытаньня думак. Што дасьць сьвету сканаваньне галоваў людзей? Карысьнейшае навуковае дасягненьне ці жорсткае ўмяшальніцтва ў прыватнае жыцьцё?

Новы мэтад чытаньня думак

З дапамогаю магнітна-рэзанансных тамографаў амэрыканскія навукоўцы адсочвалі асаблівасьці дзейнасьці мозгу чалавека, калі той разглядаў розныя чорна-белыя малюнкі. Пры наборы з 120 выяваў, кампутар змог з верагоднасьцю 90% назваць, на якім малюнку засяроджаная ўвага чалавека ў кожны канкрэтны момант. Калі колькасьць узрастае да тысячы малюнкаў, верагоднасьць паніжаецца да 80%. Мэтад простага адгадваньня дае вынікі толькі ў 8 выпадках з 1000.

Пэрспэктывы выкарыстаньня

У будучым гэты мэтад можна будзе выкарыстоўваць для візуалізацыі сцэнаў са сноў альбо ўспамінаў. То бок, хутка можна будзе рэканструяваць карціну зрокавых уражаньняў чалавека выключна па вымярэньнях дзейнасьці мозгу, іншымі словамі — сканаваць яго.

Хаця новая тэхніка тычыцца толькі візуальных уражаньняў, яна ўжо, як і іншыя спробы чытаць думкі чалавека, выклікае занепакоенасьць. Напрыклад, стане магчымым дапытваць чалавека супраць яго волі альбо перасьледваць за «злачынствы ў думках».

У новым мэтадзе надта шмат «але». Напрыклад, тэхнічны момант: абсталяваньне надта грувасткае і яго трэба падстройваць пад кожнага асобнага чалавека некалькі гадзін. Дзейнічае яно толькі ў дачыненьні статычных аб’ектаў. Але навукоўцы лічаць гэты мэтад менавіта тым вялікім крокам, пасьля якога значна прасьцей адолець увесь шлях.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0658 seconds.