У Расеі ў два разы павялічылі стыпэндыю
З пачатку новага навучальнага году ў 2 разы павялічылася базавая стыпэндыя студэнтаў расейскіх ВНУ, пра гэта заявіў міністар адукацыі суседняй краіны Уладзімір Філіпаў. Акрамя базавай стыпэндыі ў 400 рублёў (14$) выдатнікі атрымаюць яшчэ 200. Калі ж студэнт з сацыяльна неабароненай сям'і яму дадаткова стануць выплочваць "сацыяльную стыпэндыю" ў 600 рублёў.
Акрамя таго міністэрства павялічвае на 25% стыпэндыяльны фонд ВНУ, якія самі змогуць вырашаць каму з студэнтаў і за што выплочваць дадаткі да стыпэндыяў.
Каментары праз FACEBOOK