ЭГУ аб'яўляе набор на дыстанцыйнае навучаньне
Да 28 лютага ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце праводзіцца рэгістрацыя на дыстанцыйныя курсы вясновага сэмэстру. А да 15 лютага ЭГУ прымае заяўкі ад выкладчыкаў для ўдзелу ў праекце па стварэньні праграмы бізнэс-адукацыі разам з унівэрсытэтам Лімэрыка (Ірляндыя).
З 1 да 28 лютага 2008 у Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце (ЭГУ) даступная рэгістрацыя на курсы дыстанцыйнага навучаньня вясновага сэмэстра 2007–08 навучальнага года. Для грамадзян і сталых рэзыдэнтаў Беларусі навучаньне на дыстанцыйных праграмах бясплатнае. Дыстанцыйнае навучаньне ў ЭГУ дае беларусам унікальную магчымасьць атрымаць дадатковыя веды і навыкі, вывучыць новыя для сябе дысцыпліны, павысіць сваю кваліфікацыю ў асобных галінах сацыяльных і гуманітарных ведаў.
Для вывучэньня ў дыстанцыйным фармаце ў вясновым сэмэстры адкрыты 53 курсы па ўсіх кірунках навучаньня ва ўнівэрсытэце: дызайн, мэдыі і камунікацыі, сучаснае мастацтва, турызм і рэкрэацыя, гісторыя Беларусі, паліталёгія і эўрапейскія дасьледаваньні, сацыяльная і палітычная філязофія, міжнароднае права.
Выпускнікі дыстанцыйных курсаў атрымаюць пасьведчаньні і сэртыфікаты ЭГУ, якія могуць быць улічаныя пры паступленьні на вочныя або завочныя бакаляўрскія праграмы ЭГУ або выкарыстаныя для падачы ў іншыя замежныя ВНУ, а таксама ў якасьці пасьведчаньня павышэньня кваліфікацыі.
Навучаньне ажыцьцяўляецца выключна праз Інтэрнэт; у адукацыйным працэсе выкарыстоўваюцца самыя сучасныя інфармацыйныя тэхналёгіі і мэтады выкладаньня. Асноўны аб’ём курсаў выкладаецца на рускай або беларускай мовах. Шэраг дысцыплін, такіх, як, напрыклад, «Геаграфія міжнароднага турызму і рэкрэацыі» або спэцыяльная тэрміналёгія па камунікатыўным дызайне, чытаюцца на замежных мовах: ангельскай, нямецкай, францускай.
Нагадаем, што Эўрапейскі гуманітарны унівэрсытэт у гэтым навучальным годзе адзначае сваё
ЭГУ запрашае ня толькі студэнтаў, але і выкладчыкаў для ўдзелу ў праекце па стварэньні праграмы
Для ўдзелу ў конкурсе трэба даслаць CV на ангельскай мове (форма) па адрэсе mbaproject@ehu.lt да 15 лютага 2008 года.
Абавязковыя патрабаваньні да кандыдатаў: веданьне ангельскай мовы і наяўнасьць ступені PhD альбо MBA.
Паводле прэс-рэлізу