Конкурс для маладых рэжысэраў: правы чалавека

Калі цябе хвалююць праблемы чалавецтва і ты неабыякава ставісься да парушэньняў правоў іншых людзей, калі ты малады й крэатыўны — твой погляд змогуць убачыць тысячы людзей. Міжнародный кінафэстываль, прысьвечаны правам чалавека, абвяшчае прыём працаў: фільмаў, ролікаў і мультфільмаў, — аўтарам якіх меней за 19 год.

 

Працы мусяць быць прысьвечаныя адной з наступных тэм: роўнасьць, грамадзянскія правы, правы дзіцяці, правы жанчын, міжнародная справядлівасьць, СНІД, навакольнае асяродзьдзе, правы сэксуальных меншасьцяў, ахова здароўя, вайна і ваенныя канфлікты, свабода выражэньня, барацьба з тэрарызмам, гендэр, уцякацтва, іміграцыя, эканамічныя, сацыяльныя і культурныя правы і некаторыя іншыя.

Абраныя працы пачнуць вандраваць па многіх гарадох, пачынаючы з паказаў Міжнароднага кінафэстывалю, прысьвечанага правам чалавека, ў Нью-Ёрку з 9 па 16 чэрвеня 2008. Потым Бостан, Лёндан, Сан-Францыска.

Таксама фільмы можна будзе знайсьці на сайце Human Rights Watch.

Даслаць усё неабходнае для ўдзелу патрэбна да 8 лютага 2008. Для гэтага трэба наведаць сайт і аформіць заяўку.

­
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0576 seconds.