Quickie — «папера для нататак 2.0»
Днямі Масачусэцкі тэхналягічны ўнівэрсытэт прэзэнтаваў чарговую распрацоўку — і зьдзівіў сьвет электронным аналягам ліпкай паперы для нататак. З дапамогай вынаходніцтва чалавек зможа напісаць на адмысловай паперцы нататку, проста прыляпіць яе дзе-небудзь, а інфармацыя, зьмешчаная на ёй, аўтаматычна трапіць у адмысловы разьдзел кампутарнай праграмы. А далей яна можа быць адасланая праз мэйл альбо смс-ку.
Прадукт, які распрацавалі прафэсар Pattie Maes разам з асьпірантам Pranav Mistry, атрымаў назву Quickie.
У Quickie рэалізаваныя тэхналёгіі штучнага інтэлекту, апрацоўкі натуральнай мовы і радыёчастотнай ідэнтыфікацыі. На Quickie можна пісаць, затым адмысловая праграма пераўтворыць тэкст у лічбавую форму. Яна распазнае літары, лічбы і знакі, і здольная адрозьніць запіс аб сустрэчы ад запісу кантактнай інфармацыі.
Quickie інтэгруе інфармацыю ў адпаведныя праграмы, такія, як адрасная кніга або каляндар. Апроч таго, Quickie можа дасылаць паведамленьні па электроннай пошце або з дапамогай прыладаў мабільнай сувязі.
У электронную «паперу для запісаў» убудаваныя пазнакі радыёчастотнай ідэнтыфікацыі (RFID). Выкарыстаючы Quickie і
Напрыклад, з дапамогай Quickie можна адзначыць разьдзел кнігі на цікавую тэму, запісаўшы на Quickie ключавое слова (цэтлік). Праз пэўны час, пры неабходнасьці зьвярнуцца да гэтай тэмы, чалавек можа задаць пошук па цэтліку на кампутары, які, дзякуючы RFID, паведаміць інфармацыю аб месцазнаходжаньні і наяўнасьці ўсіх патрэбных закладак.
Такім чынам, на традыцыйных носьбітах зробіцца магчымым выкарыстоўваць усе тыя бонусы, якія дае разьмяшчэньне інфармацыі ў кампутары.
Даступнай у штодзённым жыцьці тэхналёгія стане праз 2-5 гады.