Студэнты Наваполацка пра Эўразьвяз і НАТА
10 верасня, ў Наваполацку адбыўся дыскусыйны клюб на тэму “Эўразьвяз і НАТА”. Сабралося 20 маладых людзей, студэнтаў Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэта і навучэнцаў наваполацкіх вучэльняў.
Напачатку ўдзельнікі паслухалі гісторыю развіцьця Эўразьвязу і НАТА, а таксама аб захаваньні нацыянальных ааблівасьцяў ва ўмовах фармаваньня транснацыянальных супольнасьцяў.
Паглядзелі друкаваныя і відэа матэрыялы.
Маладыя людзі разгарнулі гарачую дыскусію па пытаньнях “Ці патрэбна Беларусі на сёньняшнім этапе развіцьця ўступаць ў Эўразьвяз?”, “Расея ці Эўропа – магчымасьці і пэрспэктывы адносінааў”.
Моладзь цікавілася сучасным становішчам краіны ў сьвеце, удзелам Беларусі ва ўплывовых міжнародных арганізацыях і структурах. Па ходзе дыскусыйнага клюбу высьветлілася, што моладзь аддае перавагу Эўразьвязу, інтэграцыі ў Эурапейскую супольнасьць, скасаваньні межавых і мытных абмежаваньняў пры вандроўках па Эўропе.
Цягам часу дыскусія перерасла ў сяброўскую размову з гарбатай і печывам.