У Кітаі зьбілі да сьмерці блогера за спробу зьняць на мабільны тэлефон маніфэстацыю

У мінулы панядзелак ў кітайскай правінцыі Хубэй мясцовыя жыхары зрабілі спантанную акцыю пратэсту супраць захаваньня сьмецьця каля іх дамоў. На месцы падзеяў прысутнічаў блогер Вэй Вэньхуа. У той момант, калі ён паспрабаваў з дапамогай мабільнага тэлефона зьняць акцыю на відэа, на яго накінуліся паўсотні гарадзкіх інспэктараў. Яны зьбівалі мужчыну на працягу 5-ці хвілін, у выніку ў лякарню Вэй Вэньхуа прывезьлі ўжо мёртвым.

­­

 

Гэта жудасная падзея стварыла вельмі моцны рэзананс у кітайскай інтэрнэт-супольнасьці, паведамляе CNN. Вялікая хваля абурэньня ў чатах і форумах прымусіла ўлады адрэагаваць на яе. Пасьля забойства блогера быў звольнены адказны супрацоўнік мэрыі, і затрыманыя 24 гарадзкіх інспэктары.

«Вэй Вэньхуа стаў першым грамадзянскім журналістам, які загінуў пры спробе зьняць відэа, каб такім чынам данесьці да грамадзкасьці сваю думку, у выніку чаго быў жорстка забіты муніцыпальнымі інспэктарамі,» — адзначаецца ў адмысловым звароце міжнароднай арганізацыі «­Рэпарцёры бязь межаў».  ­

vojur 14:07, 15/01/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0608 seconds.