«Прыдуркі 2,5» можна будзе бясплатна паглядзець у Інтэрнэце

Музыкі ўжо пачалі сыход ў Інтэрнэт. Надыйшла чарга кінаіндустрыі. «Прыдуркі 2,5» стане першым фільмам, які абміне традыцыйную сетку распаўсюджваньня. Цягам двух тыдняў яго можна будзе праглядзець у Інтэрнеце бясплатна, а потым - знайсьці на платных плятформах або на DVD.

 

Гэта — радыкальны адыход ад традыцыйнай мадэлі кінабізнэсу: камэдыя «Прыдуркі 2,5» (Jackass 2,5) абміне мультыплексы, адразу патрапіўшы ў Сеціва.

Трэцяя частка фільму, якая будзе прапанаваная он-лайн — бясплатна цягам двух тыдняў, пачынаючы ад 19 сьнежня — праз Вlockbuster.

Пасьля таго фільм рушыцца на розныя платныя плятформы, у тым ліку на iTunes і DVD.

Таксама з 9 лютага Jackassworld.com стане сталым месцам жыхарства для «Прыдуркаў 2,5».

Сотні мільёнаў даляраў выдаткоўваецца на распаўсюджваньне фільмаў. Зараз гэты працэс можна значна спросьціць.

Нельга не зазначыць і «свабоду нораваў» у Сеціве. Адсутнасьць цэнзуры дазволіць «Прыдуркам 2,5» паступіцца добрым густам. Але каб прадухіліць прагляд фільму дзецьмі, будзе наладжаная сыстэма праверкі ўзросту: да 17 год фільм глядзець нельга.

Такім чынам, 26 сьнежня распачнецца другі этап дыстрыб’юцыі: фільм зьявіцца на DVD, на VOD у гатэлях, на Amazon iTune.

Кошт DVD — 29,99 даляраў. На плыце таксама будзе зьмешчанае 45-хвіліннае відэа «па-за кадрам», не даступнае на іншых плятформах.

Трэці этап распачнецца 1 студзеня, калі Blockbuster атрымае эксклюзіўнае права на распаўсюд праз Movielink.

Калі экспэрымент скончыцца, можна будзе сказаць, што гэта — пачатак новай эпохі ў кінаіндустрыіі або велічэзны правал.

«Мы намагаемся скалыхнуць традыцыйную мадэль», — патлумачыў прэзыдэнт Paramount Pictures Digital Entertainment Том Лесінскі.

­
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0649 seconds.