Аб'яўлены прыём заявак на міжнародны конкурс Word Press Photo

Кампанія Word Press Photo запрашае прафэсійных фатографаў узяць удзел у конкурсе Word Press Photo 2008. Усе заяўкі на ўдзел мусяць быць атрыманыя да 10 студзеня 2008. Гэта - цудоўны шанец паказаць свае працы ўсяму сьвету.

 

Падаць заяўку можна наступным чынам:

  • У рэжыме он-лайн: загрузіць вашыя файлы на сэрвер кампаніі. Патрэбна атрымаць імя карыстальніка і пароль для доступу да вэб-сайту падачы заяўкі. Для перахода да вэб-сайту падачы заяўкі, націсьніце на спасылку https://submit.worldpressphoto.nl

Увага! Падаць заяўку на рэгістрацыю патрэбна не пазьней 4 студзеня 2008, 23.59 па цэнтральна-эўрапейскім часе.

  • Запоўніць анкету заяўкі, дадаць фотаздымкі і адправіць заяўку звычайнай поштаю. Спачатку трэба прачытаць указаньні «Як падаць заяўку на ўдзел у конкурсе». Потым націснуць на спасылку для загрузкі правілаў падачы заяўкі, рэкамэндацый і анкеты.

Увага! Заяўкі на ўдзел мусяць быць атрыманыя да 10 студзеня 2008.

World Press Photo — гэта незалежная арганізацыя з офісам у Амстэрдаме, дзе яна і была заснаваная ў 1995.

Найперш і больш за ўсё World Press Photo вядомая дзякуючы арганізацыі буйнейшага і самага прэстыжнага конкурсу журналісцкай фатаграфіі. Пераможцы атрымоўваюць магчымасьць аб’езьдзіць з выставамі 45 краінаў сьвету, дзе зь іхнімі працамі пазнаёмяцца каля двух мільёнаў чалавек. 

Таксама фотаздымкі пераможцаў можна будзе знайсьці ў кнізе, якая друкуецца на шасьці мовах штогод па выніках конкурсу.

World Press Photo мае найвялікушую зацікаўленасьць у далейшым разьвіцьці фотажурналістыкі. Дзеля абмену ведамі ладзіцца таксама і шэраг адмысловых сэмінараў.

 

Паглядзець здымкі пераможцаў папярэдніх гадоў можна ў галерэі на сайце World Press Photo

­
SlaDa 03:50, 13/12/2007 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4158 seconds.