«Індыга» і «Клёндайк» 2 сьнежня ў Гудвіне

Проста 8 сакавіка напачатку сьнежня — тры жанчыны ў адным месцы: акрамя Русі і Касі Пытлевай у канцэрце возьме ўдзел мастачка, якая малюе песьні — Ніка Сандрос.

­

 

2 сьнежня ўжо называюць чырвоным днём календара: вельмі ўжо багатай на імпрэзы будзе першая нядзеля зімы.

Не раз даводзілася чуць нараканьні на недахоп жанчынаў у беларускай альтэрнатыве. А тут адразу тры: сьпявачкі Руся й Кася Пытлева ды мастачка Ніка Сандрос у клюбе «Гудвін».

Поўная натхненьня і ідэяў, Руся распавядае пра тыя чары, якімі жанчыны зьбіраюцца акутаць гасьцей:

«Канцэпцыя канцэрту — ён будзе чорна-белы. Я буду анёлам — адзіная ў белым. Але канцэрт будзе не чарадзейным, а вясёлым. Учора на рэпэтыцыі індыганы шукалі новае гучаньне. Напрыклад, зрабілі адную песьню ў рэгі-стылі, вельмі лёгкай: проста здымай майткі і басанож па пляжы.»

Але галоўны сюрпрыз — гэта мастачка Ніка Сандрос. У яе грэцкія карані і добрая спадчынасьць: бацька — рэкардсмэн па бегу кнігі рэкордаў Гінэса і да таго ж музыка.

 

Але галоўная адметнасьць гэтай прыгожай мастачкі тое, што малюе яна песьні. І атрымалася так не без дапамогі «Індыгі». Неяк завітаў да Нікі сябар, паглядзеў на ейныя працы і кажа: «Дык ты ж  «Заеньку» намалявала».

 

Паслухала Ніка песьню і зразумела, што так яно і ёсьць. З тых часоў жыве яна шчасьліва і малюе выключна песьні. Тут бы і казачцы канец, але працягу быць — 2 сьнежня Ніка ў рэжыме real-time будзе маляваць канцэрт «Індыгі», а песьні на аркушах паперы — прэзэнтаваць гасьцям.

Калі жадаеце паставіць песьню «Індыгі» ў рамачку і даведацца, якія шчэ сюрпрызы падрыхтаваў «Клёндайк», прыходзьце 2 сьнежня ў клюб «Гудвін» а 19.00.

Даведкі: 1799918, 7799918, 2783216

Фота і малюнкі з фэн-сайта Русі

­­
SlaDa 15:11, 27/11/2007 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0604 seconds.