У Сан-Францыска ў муніцыпальных пасьведчаньнях ня будзе полу асобы
Гарадзкая рада Сан-Францыска ўхваліла выпуск муніцыпальных пасьведчаньняў асобы без пазначэньня полу.
Такое рашэньне было прынятым пад націскам рухаў трансвэстытаў і транссэксуалаў. Зь ліпеню 2007 пасьведчаньні без пазначэньня полу пачалі выдаваць у Нью-Хэйвэне, штат Канэктыкут — упершыню ў ЗША. Аднак асаблівага энтузіязму ў тых, хто ніяк не вызначыцца са сваім полам гэта ня выклікала.
Зьмена дадзеных аб полавай прыналежнасьці ў дакумантах патрабуе грошаў і часу, а так, няма адзнакі — няма клопату.
Таксама муніцыпальныя пасьведчаньні асобы будуць выдавацца незаконным імігрантам — гэта больш-менш уладкуе іхні статус, дазволіць адкрываць рахункі і карыстацца гарадзкімі паслугамі, такімі, як, да прыкладу, бібліятэка.
Каментары праз FACEBOOK