Хутка можна будзе легальна прывозіць з-за мяжы болей за дзьве бутэлькі піва

Праз месяц, 22 сьнежня, ўступаюць ў дзеяньне новыя правілы ўвозу тавараў для асабістага выкарыстаньня. Указ аб гэтым Лукашэнка падпісаў у кастрычніку. Паводле новых правілаў няма адмысловага абмежаваньня на ўвоз алькагольных напояў з утрыманьнем сьпірту болей за 7%. Але зьменшаная агульная норма бязмытнага ўвозу тавараў у РБ з 50 да 35кг. За кожны лішні кіляграм трэба будзе заплаціць 2 эўра.­

Згодна дзейным зараз правілам ўвозіць можна да аднаго літра піва і да аднаго літра алькагольных напояў на чалавека.

А ў новых правілах, указ пра якія А.Лукашэнка падпісаў 15 кастрычніка, зусім не сустракаецца слова «піва». Да таго ж павялічана бязмытная норма ўвозу алькагольных напояў — да 2 літраў на чалавека.

Указ Лукашэнкі № 503 з новымі правіламі ўвозу тавараў для асабістага выкарыстаньня зьмешчаны на сайце Дзяржаўнага мытнага камітэту.

­
vojur 16:20, 21/11/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0699 seconds.