Міністар адукацыі прапануе абітурыентам выплочваць 30 000 рублёў за тэставаньні

Аляксандар Радзькоў абвесьціў, што ў адміністрацыю прэзыдэнта адпраўлены праект зьменаў у Правілы прыёму ў ВНУ. Паводле яго за тэставаньне абітурыенты павінныя заплаціць 30 тыс. рублёў (10 тыс. за кожнае).

Пра гэта паведамляе «Камсамольская праўда» і прыводзіць падлікі. У мінулым годзе было здадзена каля 500 тысяча­ў тэстаў. Калі б закон працаваў ужо тады, то абітурыенты агулам выклалі б каля 15 мільярдаў рублёў (7 мільёнаў даляраў).

Міністар адукацыі тлумачыць увядзеньне платнага тэставаньня пры паступленьні неабходнасьцю павялічваць адказнасьць абітурыентаў. У гэтым годзе, да прыкладу, на тэставаньне не зьявіліся 10 адсоткаў тых, хто падаваў заяўку.

Правілы паступленьня зараз зьмяняюцца амаль штогод. Чарговы праект зьменаў у Правілы прыёму ў ВНУ падрыхтаваны Міністэрствам адукацыі па даручэньні ­прэзыдэнта. ­Сярод прапануемых зьменаў у тым ліку пазбаўленьне ўнівэрсытэтаў магчымасьці самастойнага адбору студэнтаў. Залічэньне ў ВНУ мяркуецца толькі на падставе сэртыфікатаў тэставаньня.

­
Уні Вера 12:25, 20/11/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0619 seconds.